Прокуратура Шумилинского района рассмотрела в первом полугодии 2015 года четыре коррупционных дела

Общество

Чатыры карупцыйныя справы
Пракуратурай раёна праведзены  аналіз за першае паўгоддзе паказаў, што ў раёне па лініі барацьбы з эканамічнай злачыннасцю выяўлена шэсць злачынстваў (на 50% больш, чым летась).
За шэсць месяцаў гэтага года зарэгістраваны чатыры карупцыйныя злачынствы (за аналагічны перыяд мінулага года такіх злачынстваў не было).
У 2015 годзе ў ДУА “Шумілінскі яслі-сад №2” быў выяўлены факт фіктыўнага прыёму на работу. Устаноўлена, што загадчыца садка, злоўжываючы службовымі абавязкамі, на працягу шасці месяцаў прадстаўляла ў бухгалтэрыю аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ілжывыя табелі ўліку працоўнага часу на фіктыўна ўладкаванага работніка. Работніку налічвалася заработная плата, якой загадчыца распараджалася ў асабістых мэтах. Загадчыца звольнілася, поўнасцю прызнала сваю віну і кампенсавала нанесеныя страты.
Узбуджаны дзве крымінальныя справы ў адносінах работнікаў “Шумілінскай ПМК-70” па фактах крадзяжу шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі грашовых сродкаў  у буйных і асабліва буйных памерах. Зараз вядзецца папярэдняе следства.
Па выніках актаў пракурорскага нагляду па фактах карупцыі пяць службовых асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, унесена дванаццаць актаў рэагавання.
Андрэй ДЗЕРГАЧОЎ, намеснік пракурора раёна.
Надрукавана ў №60 ад 04.08.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *