Рабочее совещание у председателя райисполкома: морозы не должны повлиять на организацию работы предприятий района

Актуалии Президент

Мароз уносіць свае карэктывы
Люты. Сонца ўжо высока, але зіма не здаецца. Мароз уносіць свае карэктывы, у тым ліку і ў парадак дня рабочай нарады ў райвыканкаме, якую праводзіў учора кіраўнік раёна Вальдэмар Антонавіч Падляшчук.
З пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва, арганізацыі работы прадпрыемстваў ва ўмовах пахаладання пачалася размова. В. А. Падляшчук абавязаў прыняць усе неабходныя меры па бесперабойнаму забеспячэнню людзей цяплом і вадой, асаблівую ўвагу звярнуў на работу сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
Што тычыцца такіх неабходных людзям службаў, як дарожная, медыцынская, гандлёвая, сувязь, то як далажылі іх кіраўнікі, збояў у рабоце няма, усё пад кантролем.
Разам з тым старшыня райвыканкама абавязаў строга кантраляваць расход пакупнога імпартнага газу, павялічваць долю мясцовых відаў паліва.
Але як бы ні лютавалі сёння маразы, заўтра абавязкова будзе вясна. Таму тэма вясенне-палявых работ асабліва актуальна, як і праграма “Чыстыя палеткі” ў гэтым кантэксце.
На пасяджэнні з інфармацыяй па захоўванні прыроднага заканадаўства выступіў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя С. Д. Карнякоў. Сяргей Дзмітрыевіч назваў парушальнікаў, якія дапускаюць перавышэнне шкодных выкідаў і забруджваюць прыроду.
В. А. Падляшчук акрэсліў адказнасць за невыкананне прыроднага заканадаўства, падкрэсліў, што кожны, хто гаспадарыць на зямлі, павінен памятаць пра ўнікальнасць нашай прыроды і рабіць усе неабходнае па яе зберажэнні.
У ходзе рабочай нарады быў абмеркаваны шэраг іншых надзённых пытанняў.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №12 ад 15.02.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *