50 лет живут вместе Фаина Алексеевна и Василий Ильич Зинкины из Оболи

Актуалии Людзі і лёсы Семья

Навуку жыцця і кахання перадаюць праўнукам
Фаіна Аляксееўна і Васіль Ільіч Зінкіны з Обалі жывуць паўстагоддзя разам, а нядаўна гаспадыня справіла 80-гадовы юбілей. Так што ў нас было ажно дзве нагоды завітаць у гэтую сям’ю.
Фаіну Аляксееўну сустрэлі на вуліцы, яна з вядром морквы вярталася з агарода. На пытанне, ці цяжка спраўляцца з агароднымі справамі, жанчына ўсміхнулася: “А мы прывыклі да цяжкасцей, наша жыццё было не з лёгкіх. Да таго ж, мы ўдваіх, а агарод трымаем невялічкі – некалькі градак. Увогуле мы з мужам прывыклі ўсё жыццё працаваць. Фізічная праца толькі на карысць чалавеку. Трэба рухацца, каб арганізм  не застойваўся. Калі прыпынішся, пачнеш бяздзейнічаць, то апануюць розныя балячкі. Хваробы любяць лянівых”.
Фаіна Аляксееўна і Васіль Ільіч гасцінна запрасілі ў пакой. Гаспадар сям’і першым стаў расказваць гісторыю кахання: “Родам я з горада нявест – Іванава. Але не пашчасціла там знайсці “другую палову”. Хацелася і прыгожую, і працавітую, і пакладзістую. Словам, такую, як мая Фаіначка…
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Цалкам матэрыял можна прачытаць у №78 ад 09.10.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *