15 февраля – День памяти воинов-интернационалистов

Актуалии Общество Официально

Памятник на улице Воинов-интернационалистов в Витебске

Паважаныя сябры!
Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў – памятная дата для кожнага жыхара нашай краіны.
Мужнае супрацьстаянне спробам несяброўскіх сіл парушыць інтарэсы Радзімы прадэманстравалі ўсяму свету моцнасць духу нашых абаронцаў, іх мужнасць і высокую баявую падрыхтаванасць.
Сотні сыноў віцебскай зямлі не вярнуліся дадому з Афганістана. Імёны загінуўшых бессмяротны. Мы будзем помніць пра іх як пра герояў, якія засталіся адданымі Айчыне і ваеннай прысязе.
Сёння ветэраны баявых дзеянняў, воіны-інтэрнацыяналісты – надзейныя памочнікі ў справе будаўніцтва моцнай і квітнеючай Беларусі, у рэалізацыі задач, што стаяць перад вобласцю. Вы ўносіце значны ўклад у эканамічнае развіццё Прыдзвінскага краю, патрыятычнае выхаванне моладзі, падтрыманне стабільнасці і згоды ў грамадстве. Я ўдзячны вам за мужнасць і стойкасць, актыўную і адказную грамадзянскую пазіцыю.
У гэты дзень памяці і смутку жадаю вам, дарагія воіны-інтэрнацыяналісты, вашым родным і блізкім міру, шчасця, здароўя, поспехаў у працы на карысць роднай зямлі.
З павагай Аляксандр КОСІНЕЦ, старшыня абласнога выканаўчага камітэта.

Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты!

У памятного знака воинам-интернационалистам Шумилинского района

15 лютага – дзень, які адзначаны ў памяці многіх людзей болем і надзеяй. Гэта магчымасць выказаць словы глыбокага прызнання і ўдзячнасці ўсім, хто вярнуўся дамоў, хто з гонарам і мужнасцю выканаў свой грамадзянскі доўг. Многія з вас і сёння ў страі, сотні нашых суайчыннікаў не вярнуліся дамоў з Афганістана. Мы нізка схіляем галовы перад іх памяццю, перад мужнасцю нашых землякоў.
У дзень памяці і смутку ад усёй душы жадаем вам, дарагія воіны-інтэрнацыяналісты, вашым сем’ям, родным і блізкім моцнага здароўя, міру, шчасця, аптымізму і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Міру вам, дабра і ўдачы.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Абавязак выканалі

Вывод советских войск из Афганистана

Цяжкі рахунак прад’явілі нам войны і ўзброеныя канфлікты ў краінах, дзе выконвалі інтэрнацыянальны абавязак грамадзяне Беларусі. Нашы землякі ваявалі ў Алжыры, Анголе, Афганістане, Бангладэш, Венгрыі, В’етнаме, Йемене, Кітаі, Лаосе, Ліване, Мазамбіку, Паўночнай Карэі, Сірыі і Эфіопіі. Дарэчы, шумілінскія хлопцы выконвалі інтэрнацыянальны доўг у Афганістане, Паўночнай Карэі, Егіпце і Эфіопіі.
Сотні нашых землякоў, маладых і непазнаўшых жыцця, са зброяй у руках пайшлі выконваць загад. І многія не вярнуліся дадому, не прынеслі ў свае сем’і шчасце жыцця. Яны назаўсёды засталіся маладымі, яны выканалі галоўны абавязак Салдата… Памяць пра загінуўшых глыбока ўвайшла ў душы і сэрцы людзей, застыла ў гранітных помніках, надпісах “Загінуў пры выкананні інтэрнацыянальнага доўгу…”
Найбольш драматычная старонка напісана дзесяцігадовай вайной у Афганістане (1979-1989 гг.). Па яе дарогах прайшлі 28832 грамадзяніны Рэспублікі Беларусь.
Народ памятае тых, хто з сумленнем выканаў воінскі абавязак. Кожны з іх быў перакананы, што неабходна дапамагаць братэрскаму афганскаму народу і абараняць інтарэсы Айчыны, выконваючы наказ Радзімы, які быў у памятцы воінаў-інтэрнацыяналістаў: “Знаходзячыся на тэрыторыі Афганістана, памятай, што ты з’яўляешся прадстаўніком арміі, якая працягнула руку дапамогі народам гэтай краіны ў іх барацьбе супраць унутранай рэакцыі. Ты – прадстаўнік Савецкай краіны і яе вялікага народа. Будзь жа годны вялікай гістарычнай місіі, якую ўсклала на цябе Радзіма”.
Многія беларусы былі ўзнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі. 2235 нашых землякоў узнагароджана баявымі ордэнамі. Сёння ў раёне пражываюць Алег Безгін, Ігар Ляўша і Рамас Юхневічус, якія былі ўзнагароджаны Ордэнам Чырвонай Зоркі.
906 чалавек узнагароджаны медалём “За адвагу”, сярод іх наш зямляк Алег Куценка. Мікалай Андрэеў, Сяргей Барысаў, Генадзь Кісялевіч, Алег Куценка, Уладзімір Паўлаў, Аляксандр Шнітко і Мікалай Шчарбіцкі ўзнагароджаны медалём “За баявыя заслугі”.
Афганістан прайшоўся чорнай стужкай па многіх беларускіх сем’ях, маладыя хлопцы не вярнуліся дадому, загінулі далёка, на афганскай зямлі. Чацвёра нашых землякоў – Віктар Угнявёнак, Анатоль Скобаў, Іван Сакалоў і Пётр Чуркін – загінулі ў Афганістане.
Вайна ў любым сваім праяўленні страшная і недапушчальная з’ява, нясе з сабой толькі смерць ды гора…. Жывыя павінны пра гэта помніць…
А. ЧАРНЯЎСКІ, ваенны камісар раёна.
Надрукавана ў №12 ад 15.02.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *