Лозунг – не дэкларацыя?..

Общество

Лозунг – не дэкларацыя?..
“Чалавек чалавеку – сябар, таварыш і брат”. Гэты лозунг, у нечым і тады, у часы эры няздзейсненага камунізму, быў нямала дэкларатыўным, сёння    пра чалавечае братэрства забыліся зусім, а   прыгожае слова “таварыш” замянілі на “спадар” (хаця   многія лічаць няўдалай гэтую форму звароту, але ж не звяртацца да незнаёмых людзей са словам “пан”ці “панства”).
А сэнс лозунгу быў тады, у 70-80-х гадах мінулага стагоддзя,   просты, як аглобля. Просты быў сэнс, бо  ведаў, што цябе абавязкова падбярэ па дарозе спадарожная машына, і ты ў кузаве, як чэх, даедзеш да самай школы. Просты, бо дзяліўся з суседскім хлапчуком скарынкай намочанага хлеба, пасыпанага соллю, і не   чакаў ад яго падзякі. Просты, бо мы дакладна ведалі, хто для нас брат, а хто вораг (хаця гэта  не лічу нейкай заваёвай, гэта – адна з заган, язваў грамадства, якое расціла раба).
Гэта было, гэта вынікае з майго дзяцінства і нават з больш позняй, больш сталай пары. Але пры “камуністах”, значыць, лозунг рабіў усё ж з чалавека і сябра, і таварыша. Вядома,  я далёкі ад думкі, што разважаюць так і іншыя, але ў маёй памяці на ўсё жыццё засталася кранальная цеплыня ад таго, што чалавек быў дабрэйшы, чалавек спагадаў. Помню, як часта даводзілася  дабірацца ў школу ў кабіне грузавічка, як шафёр Шура Маўчанскі моўчкі (вось вам і каламбур!), але задаволена  ўсміхаўся, і я быў задаволены, я быў на сёмым небе ад шчасця. І не толькі таму, што ехаў (надакучыла ўсё ж хадзіць у школу пешшу), хутчэй за ўсё ад таго, што верыў у простыя і шчырыя чалавечыя адносіны.
З таго часу сплыло нямала вады. Што змянілася?  Ды многае. Не гаворым пра скарынку хлеба з соллю (сёння скарынку замяняе кавалак торту ці пірожнае, цукерка). Ды ўвогуле справа не ў гэтым. Перарадзіўся сам чалавек, ён стаў іншым. Можа, не ва ўсім і горшы. Малады мужчына ляціць на сваім аўто галаву задзёршы, ляціць з “забубеннай” музыкай у салоне, якая балюча рве цішыню мястэчка  (прыкмета, што, кажучы па-руску, едет реальный пацан), яму  не баліць ні за каго,  акрамя як за сваё. Што не баліць, можа, і апраўдана: жыццё і ўлады паставілі чалавека ў такія ўмовы, што даводзіцца выжываць, круціцца, каб пракарміць сям’ю. Сёння, як гэта ні прыкра, назіраецца ў грамадстве  сацыяльнае  расслаенне. Раней такога не было, каб адзін меў вілу на Канарах, другі перабіваўся з хлеба на квас. А можа,  і было, ды мы не ведалі: газеты і наогул прадбачлівыя СМІ затушоўвалі такія кантрасты, даючы карт-бланш сацыялізму і новай супольнасці – савецкаму народу. Можа, хаця на Канарах не сяліліся…
Мне хочацца, калі шчыра, не вілы на Канарах – хочацца вярнуць тую далёкую ўсмешку Шуры Маўчанскага. Можа, таму, што ўсмешка тая – з дзяцінства, самай, бадай, чыстай краіны ў жыцці чалавека. А яшчэ – крыўдна, што мінулае калі і паўтараецца, то толькі  ва ўспамінах. Прыкра бачыць было нядаўна, як легкавушка не падабрала жанчыну з дзіцём. Ехала ж парожняя. Было такое, сам бачыў. Жанчына, увешаная авоськамі, сумкамі, ішла з дызеля, а побач тэпала, трымаючыся за руку матулі, дзяўчынка  гадоў пяці.
Не падабраў. Іх, магчыма, не сустрэў муж і тата, а мо і наогул у сям’і няма машыны. Ёсць таксі? Так, яно ёсць у Шуміліне. Аддаў 20 ці 25 тысяч, і ты дома. Але ж розныя ў людзей і даходы, іншы раскідвае грошы налева-направа, а той-сёй шануе кожны рублік у кішэні.
Ды і не менш важна кожнаму з нас ведаць, што цябе не пакінуць у цяжкую хвіліну, важна помніць, што мы – людзі, што чалавек чалавеку ўсё-такі  таварыш і брат. У тым сэнсе, што ніяк, вядома ж,  не  воўк і не вораг, а блізкі чалавек. Па духу, па ладу жыцця. Па чалавечнасці…
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №96 ад 10.12.2013 г.



2 комментария по теме “Лозунг – не дэкларацыя?..

  1. В детстве деревья были выше, солнце ярче и люди добрее. С этим трудно спорить. Что до примера: складывается впечатление, что автор шёл позади женщины с авоськами искренне возмущался: «Какие все вокруг чёрствые! Никто женщине не поможет, не подвезёт, не поднесёт! А сам помочь не мог? Что, приведённый лозунг только для других людей и на автора не распространяется?..

  2. Как мой знакомый говорит. Не мы такие-жизнь такая. Рыба гниет с головы. А что нужно человеку для щастья? Конечно в первую очередь работа на которую шагая хочеться песни петь. У кого она есть в районе??? Да наверное думаю ни у кого. Даже начальники среднего уровня не могут так уж похвастаться сладкой жизнью. Кругом сплошные постановленияя,предписания, указания, планы которые нереально выполнить ввиду отсутствия денежных средств и штрафы. Руководители соответственно срываються на подчиненных те на других и получаеться замкнутый круг. Озлобленный человек приходит с работы и что он слышит и видит по ТВ и читает даже в нашей газете? Как обычно завтра планируеться инфляция, подоражает еда, подорожает бензин, подорожает газ , введуться новые налоги и тд соответственно это никак не способствует поднятию настроения. Скорее всего вечерком у многих наступает черная депрессия. И чего еще тогда можно ожидать от людей???
    А про то что тогда в СССРовские годы мы жили офигенно хорошо, тоже глупо говорить. Пили тогда водку и вино тоже не просто много а очень много (в Шумилине мож старожилы вспомнят под дубами что возле вокзала спилили много народу лежало) , помню выхожу в детстве из дома а дядька Иван лежить в лужине пьяный весь в воде и храпит захлебываясь и никому до этого дела не было. Развал страшный был, стройматериалы возле стройки валялись, трубы, батареи нафик никому были не нужны прикопаны песочком. Водители солярку и бензин в канавы выливали дабы повысить отчетность. Дороги были ужастно разбитые и здания «шэрыя» бетонные. И дефицит нормальных вещей. Одно было для народа только счастье, более или менее стабильный рубль и на работе расслабон.
    Так что все вот эти слащавые песни про которые поет Мікалай МАРОЗ о том что в Беларуси когда то жили хорошо это полный бред. По факту беларусский народ хорошо не жил никогда, по сравнению хотя бы с той же европой ( а чем мы хуже немцев ?). А люди бывают разные, бывают хорошие-бывают плохие. Так было, есть и будет всегда.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *