Впереди летние каникулы. Время напомнить взрослым об ответственности за безопасность детей

Безопасность Общество

Для таго, каб зберагчы дзіцяці, яго трэба зразумець

Намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС Уладзімір Лутохін бачыць вялікі сэнс у рабоце па прафілактыцы пажараў і іншых няшчасных выпадкаў, у звычайных жыццёвых гутарках з людзьмі. І тут не мае значэння – праходзіць такая гутарка, скажам, у калектыве буйнога прадпрыемства ці на сустрэчу сабраліся жыхары невялікай вёсачкі. Калі гаворка ідзе пра чалавечае жыццё і здароўе, важны кожны чалавек.

Завітаўшы нядаўна на сельскі сход у аграгарадок Башні, У. К. Лутохін найперш ставіў перад сабой задачу звярнуць увагу дарослых на бяспеку дзяцей у час летніх канікул. “Для таго, каб зберагчы дзіцяці, яго трэба зразумець”, – заўважыў ён, прыводзячы прыклады, калі дзіця выпіла вадкасць для чысткі труб, і яго ледзь выратавалі, ці загінула, гуляючы ў пясчаным кар’еры. “Дзецям вельмі хочацца паглядзець, як гарыць, як узрываецца, хочацца паспрабаваць зарадзіць батарэйкі прама ад разеткі і шмат чаго іншага, што даросламу і ў галаву не прыйдзе”, – тлумачыў выратавальнік матывы дзіцячых учынкаў. Таму і траўміруюцца дзеці вельмі часта.
Толькі ўжо сёлета ў рэспубліцы пацярпела 160 дзетак, адно дзіця загінула. У гэтым сэнсе Уладзімір Лутохін выказаў спадзяванні на работу, якая праводзіцца настаўнікамі па прафілактыцы, звярнуўся да іх з просьбай уважліва ставіцца да абследаванняў умоў пражывання дзяцей, заўважыў, што ў справе бяспекі жыцця не можа быць дробязяў.
40% пажараў здараецца з-за неасцярожнага абыходжання з агнём, падлічыў падпалкоўнік. У нашай вобласці сёлета на пажарах ужо загінулі 52 чалавекі, у раёне – 2. Уладзімір Лутохін заўважыў, што намеру рэкламаваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі ў яго няма, тым не менш, на сённяшні дзень  гэта адзіны сродак для своечасовай эвакуацыі ноччу.
Якімі б бяспечнымі не здаваліся сучасныя электрапрыборы, але па іх віне здараецца 22% пажараў. “Вось купілі мы халадзільнік, – прыводзіць жыццёвы, зразумелы кожнаму прыклад супрацоўнік МНС, – уключылі ў разетку і гадоў 15 карыстаемся. Загляніце за яго, адсуньце – магчыма, ваша разетка ўжо “паплыла” па сценцы”. Канкрэтна з-за халадзільнікаў пажары здараюцца не так і часта, але па сваіх наступствах яны надзвычай небяспечныя.
Таксама вяскоўцам быў прадэманстраваны відэаролік “Бяспека БелАЭС”, раздадзены буклеты.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №40 ад 24.05.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *