На рабочем совещании в райисполкоме

Президент Экономика

Закладваць аснову будучага ўраджаю
У раёне актыўна ідзе ўборка збожжавых культур. Гаспадаркі забяспечаны палівам для жніва і падрыхтоўкі да сяўбы азімых. “Падчас жніва праявіліся ўсе тыя недахопы і парушэнні тэхналогіі, якія былі дапушчаны. Яны адбіліся на ўраджайнасці збожжа, – падкрэсліў выконваючы абавязкі старшыні райвыканкама В. Ц. Мянькоў. – Таму трэба без парушэнняў працаваць на сяўбе азімых, закладваць аснову будучага ўраджаю. Толькі строгая тэхналагічная дысцыпліна, апрацоўка палеткаў гербіцыдамі, унясенне ўгнаенняў, сяўба высакаякасным насеннем дазволіць забяспечыць высокую ўраджайнасць на наступны год”.
Адным з галоўных было пытанне выплаты зарплаты ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна. Пытанне тым больш актуальнае, што зараз трэба рыхтаваць да навучальнага года дзяцей. Былі абмеркаваны канкрэтныя прапановы і шляхі выплаты заробкаў, у тым ліку і ў форме натуральнай аплатай праз гандлёвыя прадпрыемствы.
Разглядаліся пытанні вытворчасці малака, узнаўлення статку, іншыя пытанні.
Начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях А. І. Сасновіч далажыў пра сітуацыю з пажарнай небяспекай у раёне, у тым ліку ў лясах і на тарфяніках. У прыватнасці, у раёне ёсць два ачагі ўзгарання на тарфяніках, на якіх вядзецца работа па ліквідацыі. Андрэй Іванавіч нагадаў пра забарону на наведванне лясоў, служба МНС плануе правесці шырокую акцыю з насельніцтвам па тлумачэнні пажарнай сітуацыі і па выяўленні парушальнікаў забароны.
На нараду былі запрошаны начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікі раённых прадпрыемстваў і арганізацый.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў № 62 ад 11.08.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *