Районные новости: в Оболи построят новый дом, “Приозёрный мир” доит экстра-молоко, а пять школ закрыли на карантин

Новости

5 школ –  на каранціне
У  сувязі з перавышэннем 30%-га парога захворваемасці на вострыя рэспіратарныя вірусныя інфекцыі закрыты на тыднёвы каранцін 5 школ раёна: Язвінская БШ, Шумілінская СШ № 1,  Шумілінская СШ № 2, Мішкавіцкая і Кардонская школы.
Як паведаміла памочнік эпідэміёлага РЦГЭ Н. М. Скрыпкіна, за апошнія два тыдні ў раёне зафіксавана 650 выпадкаў захворванняў на ВРВІ, з іх 70 – грыпападобных захворванняў. 30% усіх захварэўшых складаюць дзеці ва ўзросце ад 5 да 14 год, сярод дарослых шмат хворых ад 18 да 29 год.
Алена КАРПУШЭНКА.
Гонар пісьменніка
20 лютага ў 12.00 у чытальнай зале раённай бібліятэкі адбудзецца літаратурная гадзіна “Жывое слова пісьменніка”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Івана Паўлавіча Мележа. Між іншым, літаратурную гадзіну могуць наведаць не толькі пастаянныя чытачы бібліятэкі, але і ўсе жадаючыя.
Будаўніцтва
У Обалі на вул. Леніна падрыхтавалі пляцоўку для будаўніцтва новага кааператыўнага дома. Дом будзе 4-павярховым на 32 кватэры. Як нам расказаў старшыня Обальскага сельвыканкама, дом будзе пабудаваны з цэглы Обальскага керамічнага завода. Шматкватэрны дом мяркуюць здаць да канца гэтага года.
Нарада
На ААТ “Шумілінскі льнозавод” адбылася абласная нарада па ахове працы. З усіх льнозаводаў вобласці на нарадзе прысутнічалі галоўныя інжынеры, старшыні прафсаюзных камітэтаў, начальнікі аддзелаў кадраў. Як расказаў галоўны інжынер льнозавода У. С. Баброў, асобным пытаннем разглядалася падрыхтоўка на прадпрыемствах калектыўных дагавораў.
Юныя  выратавальнікі
Рады беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, якая існуе ў нашым раёне, папаўняюцца. Нядаўна ў лік юных выратавальнікаў былі прыняты 9 вучняў Кардонскай школы. Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях уручылі ім спецыяльныя пасведчанні.
Экстра-клас
На ферме Маркава ААТ “Прыазёрны мір” пачалі даіць малако гатунку экстра-клас. Па словах першага намесніка начальніка райсельгасхарчу В. Р. Штуро, такога поспеху дабіліся, дзякуючы скаардынаванай рабоце ветэрынараў і даярак. Цяпер з фермы Маркава на сырзавод кожны дзень прывозяць больш за тысячу кілаграмаў малака найвышэйшага гатунку.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №13 ад 18.02.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *