После смены шумилинские спасатели дежурят в поле

Безопасность Экономика

Пасля дзяжурства – на поле
На час жніва ў выратавальнікаў баявы пост яшчэ і на палетках сельгаспрадпрыемстваў. З пажарным Віталем Масько і вадзіцелем Яўгенам Крутарожкіным райаддзела па на-дзвычайных сітуацыях мы сустрэліся на палетках УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” за вёскай Слабада.
“Дзяжурым на жніўных палетках з першых дзён уборачнай, – расказалі выратавальнікі.  – Пажарная машына гатова да надзвычайных сітуацый: ёсць тры тоны вады, дзвесце літраў пены, некалькі вогнетушыцеляў, вілы, рыдлёўкі і іншыя падручныя сродкі для тушэння пажараў. Вядома, хочацца, каб служба на полі прайшла спакойна”.
Хлопцы расказалі, што пасля дзяжурства ў райаддзеле яны па чарзе накіроўваюцца на “жніўнае дзяжурства”. Пажарную машыну прыпыняюць звычайна на ўзгорку, каб быў добры агляд усяго поля – так выратавальнікі здалёк змогуць заўважыць узгаранне і своечасова прыйсці на дапамогу камбайнерам.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў № 66 ад 25.08.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *