Депутат областного Совета депутатов Руслан Винокуров провёл встречу с избирателями на Обльском керамическом заводе

Актуалии Общество Президент

Сустрэча з обальскімі выбаршчыкамі
У мінулую пятніцу наш раён з рабочым візітам наведаў дэпутат па Шумілінскай выбарчай акрузе №39 Р. В. Вінакураў. Руслан Васільевіч адправіўся на Обальскі керамічны завод, дзе прыняў удзел у адзіным дні інфармавання, а таксама азнаёміўся з ходам рэканструкцыі завода.
Р. В. Вінакураў выступіў перад калектывам ОКЗ. У сваім выступленні дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, начальнік Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ахарактарызаваў экалагічную абстаноўку ў краіне, вобласці і раёне, расказаў, якія першачарговыя задачы даво-дзіцца вырашаць дэпутату.
Паступіла Р. В. Вінакураву пытанне ад жыхаркі пасёлка Обаль пра нізкую якасць вады (шмат жалеза). Руслан Васільевіч паведаміў, што праблему ведае, яна характэрная, між іншым, не толькі для Обалі. І паабяцаў, што некалькі найбольш важных праблем Шуміліншчыны – будаўніцтва палігона бытавых адыходаў,  рашэнне праблемы з вадой у Кардоне і праблему з вадой у Обалі – будуць разгледжаны на самым высокім узроўні і абавязкова ўнесены у праграму на наступны год.
Пасля сустрэчы Р. В. Вінакураў азнаёміўся, як ідзе мадэрнізацыя завода, абмеркаваў з дырэктарам ОКЗ П. І. Манаком рабочыя пытанні.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў № 66 ад 25.08.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *