Першая тысяча тон зерня Івана Шумскага
Тысячу тон збожжа намалаціў 28 жніўня малады механізатар ААТ «АграБаравінка» Іван Шумскі і замацаваў за сабой ганаровае званне другога тысячніка-камбайнера раёна ў сезоне.
Павіншаваць лідара жніва на мехдвор у Башні прыехалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Руслан Матвейчук, спецыялісты райсельгасхарчу, кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства. Руслан Алегавіч падзякаваў герою жніва за адданасць справе, прафесіяналізм і гатоўнасць працаваць на агульны вынік. Да віншаванняў далучыліся дырэктар гаспадаркі Віктар Каўхута, намеснік начальніка райсельгасхарчу Раман Прасветаў, начальнік аддзела арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці Вольга Пусянкова.
Іван Шумскі працуе на камбайне сёмы сезон, тысячнікам стаў упершыню.
Ларыса ЗАЙЦАВА.

