Экономить в собственной квартире начинаем с тепла

Общество Экономика

Беражыце цяпло
Праца работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі стварае камфорт у нашых дамах. Электрычнасць, цэнтралізаваныя вада і цяпло робяць наша жыллё ўтульным. Памылкова лічыць, што толькі адной аплаты камунальных паслуг дастаткова для таго, каб у нашых дамах быў гэты камфорт. У многіх краінах свету ёсць спецыяльныя праграмы эканоміі энергарэсурсаў, якія прыносяць добрыя вынікі. Працуе такая праграма і ў сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі нашай вобласці. Але высокі вынік дасягаецца толькі там, дзе кожны жыхар уносіць свой асабісты ўклад у агульную скарбонку эканоміі.
Што кожны можна зрабіць, каб пачаць эканоміць энергію дома?
Найперш, уцяпліце вокны. І тут няважна, паставіце дарагія пластыкавыя вокны ці проста ўцяпліце свае, памяняеце разбітае шкло на новае.
Не ўхутвайце вашы батарэі, тым самым вы зможаце зберагчы да 10-12% цяпла. Занадта не фарбуйце батарэі, бо фарба тая ж самая ізаляцыя, якая змяншае цеплааддачу батарэй.
Беражыце дзверы ў пад’ездзе. Цяпло спачатку ідзе ў пад’езд, адтуль – на вуліцу. Затрымайце цяпло ў пад’ездзе. Для гэтага дзверы павінны быць з добрай спружынай.
Беражыце цяпло!
С. ГУРЫН,  інспектар дзяржаўнага энергетычнага нагляду.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *