Помогаем сойти с кривой дорожки преступности

Общество

Альтэрнатыва. Для тых, хто саступіўся
На ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС налічваецца 248 чалавек. У гэтую колькасць уваходзяць асобы, асуджаныя да розных відаў пакаранняў, не звязаных з ізаляцыяй ад грамадства (асуджаныя да выпраўленчых ці грамадскіх работ, да абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу), а таксама асобы, якія маюць непагашаную і не знятую ва ўстаноўленым парадку судзімасць. Тэрмін прабывання на ўліку гэтай катэгорыі грамадзян залежыць ад цяжкасці здзейсненага злачынства і можа доўжыцца ад аднаго да васьмі гадоў. Большасць грамадзян з названага кантынгенту працуе.
Раённым аддзелам унутраных спраў, назіральнай камісіяй пры райвыканкаме, БРСМ, саветамі грамадскіх пунктаў аховы парадку праводзяцца рознага роду прафілактычныя мерапрыемствы як агульнай, так і індывідуальнай накіраванасці. Мэта гэтых мерапрыемстваў – папярэджанне здзяйснення асобамі, якія маюць судзімасць, рэцыдыўных злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў, у першую чаргу ў сферы сямейна-бытавых адносінаў.
З мэтай прафілактыкі рэцыдыўнай злачыннасці на тэрыторыі нашага раёна ў гэтым месяцы было праведзена спецыяльнае комплекснае мерапыемства “Нагляд”, у ходзе якога супрацоўнікі РАУС наведалі па месцы жыхарства больш за 200 чалавек, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Выяўлены і зафіксаваны шэраг парушэнняў з боку грамадзян, якія адбываюць крымінальныя пакаранні, не звязаныя з ізаляцыяй ад грамадства, а таксама тых, за кім па рашэнні суда ўстаноўлены прэвентыўны нагляд.
Узбуджаны крымінальныя справы ў адносінах да двух грамадзян па арт. 416 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь “Ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе выпраўленчых работ” і па арт. 415 Крымінальнага Кодэкса” Ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі”. Акрамя таго, была ўзбуджана крымінальная справа за незахаванне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду.
М. ГУМІНСКІ,  начальнік крымінальна-выканаўчай  інспекцыі РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *