О почтовой связи в Шумилино и не только

Актуалии Общество

«Палкоўніку ніхто не піша…»
Мы даўно забыліся на лісты, якія пішуць ручкай на паперы, перапісваюць і адсылаюць па пошце, якія збіраюць і перавязваюць стужкай, захоўваюць як самую што ні на ёсць каштоўнасць. Сёння мы выбіраем опцыю “выдаліць” і з лёгкасцю пазбаўляемся ад дзясяткаў электронных лістоў у сваёй, ужо электроннай, пошце. Мы шмат перапісваемся ў Skype, Viber, сацыяльных сетках. Іншая рэальнасць нараджае новыя ўзаемаадносіны. Нічога асабістага, як гавораць. Паштальёны спраўна разносяць лісты са штрафамі, апавяшчэннямі і павесткамі. Ніхто не піша “тых самых” лістоў, ніхто іх не чакае…
А пошта тым часам нястомна працуе над павышэннем свайго іміджу, стараецца зрабіць свае паслугі прывабнымі і, што важна, актуальнымі. Напрыклад, сёння на пошце вам абавязкова прапануюць адправіць ліст 1-ым класам. Такія лісты апрацоўваюцца ў прыярытэтным парадку і перасылаюцца ў паўтара раза хутчэй за звычайную карэспандэнцыю.
Калі вы 31 жніўня заходзілі ў Шумілінскі ўчастак паштовай сувязі РУП “Белпошта”, то вам абавязкова прапанавалі павіншаваць свайго любімага настаўніка, адправіўшы яму паштоўку (бясплатную). Там праходзіла акцыя «Першакласныя віншаванні ад РУП “Белпошта”», прысвечаная Дню ведаў. Таксама начальнік участка Алеся Новікава тлумачыла людзям, як правільна запаўняць канверты, папярэджвала, што пісаць трэба разборліва, у іншым выпадку ліст будзе сартавацца ў апошнюю чаргу, ручным спосабам. Акрамя таго, у гэты дзень можна было набыць на пэўную суму паштовай прадукцыі і атрымаць прыз, чым і скарысталіся некаторыя кліенты пошты.
Калі вы ўсё ж вырашылі адправіць ліст па пошце, майце на ўвазе, што адрасы адпраўніка і атрымальніка пішуцца ў вызначаным парадку. У адрасе не павінна быць скарачэнняў і непатрэбных знакаў. Адрас павінен быць дакладным і поўным і ўтрымліваць наступныя даныя: прозвішча, ініцыялы, назву вуліцы, нумар дома, корпуса, кватэры, назву населенага пункта, індэкс, назву раёна, вобласці.
Адрас можа быць напісаны на беларускай ці рускай мовах. На міжнародных паштовых адпраўленнях адрас атрымальніка павінен быць напісаны на мове краіны прызначэння ці на адной з міжнародных моў – англійскай ці французскай.
Дарэчы, мала хто ведае, што пакрысе мяняюцца і паштовыя індэксы, грэбаваць якімі пры запаўненні канвертаў ніяк нельга.
Цікава, што мінулы год аказаўся самым багатым на пасылкі, расказала начальнік участка. А вось сёлета, канстатавала Алеся Новікава, разы ў тры знізілася іх колькасць. Наогул, сёння пошта прапануе шмат новых сучасных, карысных і цікавых паслуг. Сярод іншых – посткросінг. Гэта папулярны міжнародны анлайн-праект па абмене паштоўкамі і маркамі паміж людзьмі з розных куткоў планеты. А гэта значыць, пішам мы лісты ці не, а нагода зайсці на пошту заўжды ёсць. Больш прадметна ацаніць магчымасці сучаснай паштовай сувязі можна на  сайце http://belpost.by/.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Коды паштовай сувязі
(АПС Шумілінскага раёна):
211259 – Цэнтральнае АПС Шуміліна
211251 – Брыкет
211258 – Светласельскі
211266 – Обаль
211268 – Кардон
211253 – Полькавічы, Навікі, Лявонава (перасоўнае АПС)
211254 – Добрына, Сіроціна, Пабеда (перасоўнае АПС)
211280 – Мікіціха
211279 – Башні
211261 – Лескавічы
211264 – Дабея
211263 – Вялікія Ляжні
211272 – Мішневічы, Сураўні
211270 – Слабада
211250 – Язвіна
211269 – Мікалаева
211275 – Мішкавічы
211265 – Крывое Сяло
211262 – Амбросавічы
Надрукавана ў № 70 ад 08.09.2015 г.



6 комментариев по теме “О почтовой связи в Шумилино и не только

  1. и газеты навязывать только могут вот и вся их работа….

  2. А что ещё должны делать почтальоны? Носить письма, газеты — их прямая обязанность.

  3. А вот зато райпо нам ничего не навязывает. Да мы и надеяться давно перестали. Так редко мы к ним обращаемся (если не считать хлеб-молоко), стараемся всё купить в Витебске (и продукты в том числе). Понимаем, что будет сплошное разочарование. И они постоянно «оправдывают» эти ожидания. «Дневник для муз. школы?!!!! Всё разобрали». Ну и правда, что это я, сама виновата, забыла, в Витебске не купила. А у нас что — райцентр, не столица ж — хлеб-молоко есть — хватит с нас. Везите, товарищи, свои деньги в Витебск-Полоцк. А мы (продавцы) тут так, для красоты постоим.

  4. Хорошо работают, на мой взгляд! Только одна проблема: огромные очереди на почте! В любой день! Когда ни зайдешь! Надо с этим что-то делать! Либо операторов учить быстрее работать, либо какие-то другие пути искать! А так лично у меня претензий нет! Молодцы!

  5. Путь один — учить людей оплачивать услуги через информационные технологии — интернет — банкинг, например (не выходя из дома).

  6. Особенно пенсионеров учить, да? Мне удобнее оплачивать на почте, например! За что тогда люди получают зарплату и занимают рабочие места? каждый должен выполнять свою работу качественно и в срок! Как говорится…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *