Водитель “Улльского” Сергей Будневич спас женщину из огня

Актуалии Людзі і лёсы Общество

Выбіў шыбу і выцягнуў бабулю

Подарки от райотдела МЧС Сергею Будневичу

Вадзіцель КУСГП “Ульскі” Сяргей Васільевіч Будневіч, які жыве ў вёсцы Ілава, той студзеньскай раніцай, як звычайна, прачнуўся рана. Здзівіў нейкі шум і трэск на вуліцы. Глянуў у акно: нават праз напалову замёрзлае шкло ўбачыў вогненнае зарава. Гарэла хата адзінока пражываючай састарэлай суседкі.
Сяргей Васільевіч схапіў сякеру і кінуўся да палаючага дома. Гаспадыня, якая размяняла дзевяты дзесятак, чакала ратунку – грукатала ў акно дома. Яна інвалід і самастойна не магла выбрацца з дома. “Зразумела, я ведаў, што Марыя Захараўна Смаляр дрэнна ходзіць, – гаворыць С. В. Будневіч. – Таму ратаваць праз дзверы і не спрабаваў – вельмі небяспечна. Сякерай выбіў аконную шыбу, выцягнуў бабулю”.
На шум і крыкі прыбеглі і іншыя вяскоўцы. Дапамаглі занесці пацярпелую ў хату Сяргея Васільевіча, супакоілі. Патэлефанавалі ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Агонь патушылі. Але, як нам патлумачылі выратавальнікі, калі б не Сяргей Васільевіч, у Ілаве б стала на аднаго жыхара менш…
Вестка аб гераічным учынку С. В. Будневіча хутка разляцелася па вёсцы і раёне. Яго віншавалі, дзякавалі родныя выратаванай жанчыны. Уручыць Сяргею Васільевічу грашовую прэмію і памятны сувенір завіталі начальнік цэнтра прапаганды і абучэння абласнога ўпраўлення МНС А. У. Баклыкаў (на здымку) і спецыяліст групы прапаганды і абучэння райаддзела па надзвычайных сітуацыях Л. А. Лінкевіч.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *