Представители силовых структур района посетили детский приют в Оболи и привезли детям сказку

Общество

29 снежня дабрачынная навагодняя акцыя «Нашы дзеці» прайшла ў дзіцячым прытулку раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра ў Обалі.

Вера ў казку і цуды

Арганізатары пастараліся, каб кожнаму, хто быў у гэты вечар у прытулку, было цікава і весела. Атрымалася сапраўдная казачная феерыя. Дзед Мароз і Снягурка, Снежная каралева і Кай зрабілі той вечар чароўным і непаўторным.

А прыехалі ў той вечар пераважна людзі ў пагонах – прадстаўнікі суда Шумілінскага раёна, раённага аддзела прымусовага выканання, раённага аддзела ўнутраных спраў, адасобленай групы аб’яднанага ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў, райаддзела Следчага камітэта, пракуратуры Шумілінскага раёна і Дэпартамента аховы.

Свята атрымалася добрым і прачулым. Кожны, хто быў у прытулку ў гэты вечар, паверылі ў навагоднія і калядныя цуды. Менавіта пра гэта і сказалі начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая і настаяцель храма Ануфрыя Вялікага Уладзімір Пучынскі.

У гэтыя навагоднія дні без падарункаў ніяк: аддзел па адукацыі райвыканкама набыў для прытулка два камп’ютары, з падарункамі прыязджалі работнікі райвыканкама, аддзела па адукацыі райвыканкама, участка электрасувязі, раёна газазабеспячэння, цэнтра банкаўскіх паслуг № 225 «Беларусбанка», ОКЗ, натарыяльнай канторы, Обальскай, Мікіціхінскай і Слабадской школ, д/с № 4, ІП Сяргей Аксёнаў.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *