Пионерская неделя в Шумилинской СШ №2

Образование Общество

Піянерскі тыдзень у СШ № 2
Пад такой назвай прайшоў тэматычны тыдзень  у сярэдняй школе № 2 імя А. І. Дубасарскага г. п. Шуміліна, прысвечаны 25-годдзю Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

Мэта тыдня – развіццё сацыяльнай актыўнасці і адказнасці вучняў, творчых здольнасцяў членаў піянерскай арганізацыі, фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці, грамадзянства і патрыятызму, далучэнне піянераў да гістарычнай і культурнай спадчыны сваёй Радзімы.
Пачаўся тыдзень з урачыстай лінейкі, на якой гучалі вершы, спецыяльна складзеныя для гэтай даты, у выкананні вучаніц нашай школы Пяткевіч Карыны і Пятровай Аляксандры. На працягу тыдня  ў атрадах праводзіліся піянерскія зборы, на якіх выбіралі актыў, вызначалі планы работы на вучэбны год. Праводзіліся віктарыны “Піянер-рынг”, “Эрудыт-лато”.
Піянеры актыўна  прымалі ўдзел у арганізацыйна-дзелавай гульні “Лідар”, дзе вызначаліся іх лідарскія якасці, творчыя здольнасці, лагічнае мысленне.
На працягу тыдня працавала выстава малюнкаў “Наша піянерскае жыццё”. Лепшая работа  была ў вучаніцы 5 класа Трафімавай Маргарыты. Яна атрымала салодкі прыз.
З вялікім энтузіязмам нашы дзеці прынялі ўдзел у акцыі “Наша піянерская праца табе, Айчына” па зборы другаснай сыравіны. Да піянераў далучыліся і  акцябраты, і члены БРСМ.
Завяршыўся тыдзень раённым святам “Салют, піянерыя!”, якое ладзілі работнікі РЦДіМ. Каманда нашай школы атрымала дыплом за актыўны ўдзел у свяце.  Хочацца спадзявацца, што правядзенне такіх святаў стане добрай традыцыяй у нашай школе.
Наталля ПАЛАСУХІНА, педагог-арганізатар СШ № 2.
Надрукавана ў № 73 ад 18. 09. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *