И вашего ребёнка компьютер взял в плен?

Мир увлечений Семья

Камп’ютарная залежнасць
Камп’ютарная залежнасць у дзяцей развіваецца хутка. Усяго за паўгода дзіця можа страціць над сабой кантроль і ўвесь свой час аддаваць камп’ютару. Як гэтага не дапусціць?
Па-першае, трэба абмяжоўваць час карыстання камп’ютарам, кантраляваць, якімі гульнямі захоплена ваша дзіця. Вядома, гэта не будзе мець эфекту, калі вы самі праседжваеце за камп’ютарам дні і ночы напралёт.
Па-другое, вельмі важна ўвесь вольны час дзіцяці заняць карыснымі справамі, у тым ліку і сумеснымі. Выдатна, калі вы разам зможаце заняцца спортам.
Трэцяе. Выкарыстоўвайце камп’ютар як узнагароду – за зробленыя ўрокі, дапамогу па гаспадарцы і іншыя карысныя справы.
Зараз пачаўся новы навучальны год. Ва ўстановах адукацыі пачалі сваю работу і гурткі па інтарэсах, спартыўныя секцыі. Трэба не ўпусціць час, абавязкова дапамагчы дзіцяці выбраць занятак па густу.
Жанна РАГУНОВІЧ, педагог-псіхолаг Амбросавіцкай д/с-СШ.
Надрукавана ў № 74 ад 22. 09. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *