Когда семья неблагополучная, страдают дети

Общество Семья

Кантроль прыносіць плён
Чарговае пасяджэнне раённай камісіі па справах непаўналетніх прайшло пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама І. І. Шалахавай. На пачатку мерапрыемства Ірына Іванаўна падкрэсліла, што пры рабоце з абавязанымі асобамі (а іх у раёне 102 чалавекі) неабходна выкарыстоўваць усе магчымыя сродкі ўздзеяння, толькі ў гэтым выпадку яна будзе эфектыўнай.
Большасць выкліканых на пасяджэнне – бацькі, якія з-за спіртнога забыліся пра сваіх дзяцей. Сярод іх  як абавязаныя асобы, так і тыя, якія знаходзяцца ў кроку ад адабрання дзяцей. Галоўная задача камісіі па справах непаўналетніх – зрабіць усё магчымае, каб у кожную такую сям’ю вярнуўся лад і спакой, каб бацькі клапаціліся пра сваіх дзяцей, не злоўжывалі алкаголем. Пра гэта неаднаразова падкрэслівалася падчас пасяджэння.
Трэба адзначыць, што некаторыя бацькі кардынальна памянялі свой лад жыцця.  Як, напрыклад, жыхар з в. Пабеда. Працуе без прагулаў, кінуў піць, у доме парадак і чысціня. І гэта ён робіць у першую чаргу для свайго дзіцяці. Пасля адабрання сына бацька паабяцаў, што верне сына. І сваё слова мужчына трымае.
На пасяджэнні камісіі былі разгледжаны адміністрацыйныя справы, у якіх правапарушэнні здзейснілі непаўналетнія.
*  *  *
Міжведамасная група ў складзе спецыяліста аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, супрацоўніка РАУС правяла чарговы рэйд па нядобранадзейных сем’ях Каўлякоўскага сельсавета. У рэйдзе брала ўдзел і старшыня Каўлякоўскага сельвыканкама Т. А. Дзятлава.
Перад пачаткам рэйду  Т. А. Дзятлава выказала надзею, што ў кожнай з сямі сем’яў будзе парадак. “Гэтыя сем’і ў нас пад асаблівым кантролем, – адзначыла Таццяна Анатольеўна. – Прычым, пад пільным. Яны пастаянна выклікаюцца на пасяджэнні грамадскага пункта аховы парадку і камісіі па справах непаўналетніх, што праходзяць у сельвыканкаме”. Старшыня сельвыканкама не памылілася: ва ўсіх сем’ях, што наведалі, парадак, шчаслівыя дзеці і цвярозыя бацькі.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №58 ад 26.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *