И Алексей Шпаков взялся за ремонт разваленого жилья ради подопечной девочки

Актуалии Общество

Калі  дапамагаць,  то  ўсур’ёз
Ёсць людзі, якія не прывыклі доўга разважаць, калі трэба проста браць і нешта рабіць. Яны не прымяраюць касцюм Бэтмана, не думаюць, як ацэняць іх добрыя справы іншыя. Так сапраўды бывае, і гэта радуе, выклікае нешта накшталт прызабытага “чалавек чалавеку – сябра, таварыш і брат”.
Калі Аляксею Шпакаву, дэпутату раённага Савета дэпутатаў, паведамілі, што ён павінен сачыць за тым, каб жыццё трынаццацігадовай Валерыі Шнэйдар было камфортным, з годнымі ўмовамі, ён адразу ж паехаў у сям’ю, дзе жыве дзяўчынка.
Нельга не заўважыць, што прозвішча Шнэйдараў добра вядомае сацыяльным службам. Сітуацыя ў сям’і ніколі не была стабільнай. Доўгі час Вячаслаў і Вера Шнэйдар разам з дачкой жылі ў інтэрнаце ў пакоі без зручнасцяў. Пераезд у камерцыйнае жыллё, якое прадаставіла ЖКГ, таксама не прынёс шмат радасці. Кватэра “на Брыкеце” пужала сваёй неўладкаванасцю. Вядома, добры гаспадар справіўся б з усімі цяжкасцямі, але Вячаславу наў-рад ці можна прыпісаць якасці, па якіх звычайна пазнаеш спраўнага мужчыну. Ён сам прызнаўся, што проста рукі апускаліся ад безнадзейнасці. А чалавека не вельмі моцнага выпрабаванні не загартоўваюць, а наадварот.
Але менавіта тады, калі гэтым людзям больш за ўсё патрэбна была падтрымка, на ганку і з’явіўся іх апякун (думаецца, так можна назваць чалавека, які вырашыў многія праблемы гэтай сям’і). “Я адчыніў дзверы і проста жахнуўся, – расказаў Аляксей Шпакаў, – вокны трухлявыя, падлога праваленая, дзверы – толькі назва. Зразумела было, што ў такіх умовах немагчыма жыць дзяўчынцы”. І Аляксей, які працуе майстрам кацельні  ўчастка “Кацельня ТМА” УП ЖКХ, звярнуўся за дапамогай да дырэктара УП ЖКГ. І. К. Штуро ўспрыняў просьбу, увайшоў у палажэнне сям’і, і ў кватэры “закіпелі” работы.
“Я на працягу двух месяцаў літаральна жыў тут”, – дзяліўся ўражаннямі Аляксей, калі прывёз журналіста ў госці да Шнэйдараў. У доме ва ўсіх пакоях была заменена падлога, з’явіліся новыя вокны, уваходныя дзверы і нават ганак. Цяпер слова за гаспадарамі – удасканальваць свой дабрабыт, абжывацца неабходнай тэхнікай, уладкоўваць зручнасці.
Але і сёння, калі капітальны рамонт у доме зроблены, дэпутат не пакідае без увагі сваіх падапечных. Яны ведаюць, што ён можа наведацца ў госці ў любы момант. Аляксей паспрыяў таму, што Вячаслава ўзялі на работу ў ЖКГ, так мовіць, паручыўся за яго. Цяпер, калі мужчына ўмацуе свой аўтарытэт сумленнай працай, магчыма, з ім заключаць доўгатэрміновы кантракт (пакуль ён працуе па дагаворы).
Хочацца верыць, што гэтыя шчодрыя інвестыцыі сям’я аддасць з працэнтамі ў выглядзе стабільнасці і ладу, цвярозага жыцця, нястомнай працы. І ад гэтага толькі самі выйграюць.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў № 74 ад 22. 09. 2015 г.



1 комментарий по теме “И Алексей Шпаков взялся за ремонт разваленого жилья ради подопечной девочки

  1. Настоящий и достойный гражданин своей страны!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *