Будзь уважлівы ў бары – ілжэлісічку не бяры

Здоровье Общество

Будзь уважлівы ў бары  – ілжэлісічку не бяры
Ідзе сезон збору грыбоў, а значыць, і павышаецца рызыка  атручвання грыбамі. Аматарам “ціхага палявання” трэба быць  асцярожнымі і пільнымі. Атручванне грыбамі  можа быць не толькі пры ўжыванні ядавітых грыбоў (мухамор, ілжывыя апенькі, бледная паганка, ілжывы шампіньён і інш.), але і пры ўжыванні сапсаваных ядомых грыбоў (цвілых, пакрытых сліззю, якія доўга захоўваюцца). Самым небяспечным для жыцця грыбам з’яўляецца бледная паганка.
Асноўныя правілы прафілактыкі атручвання грыбамі:
– збірайце толькі тыя грыбы, якія вы добра ведаеце. Абавязкова з ножкай;
– не збірайце грыбы ўздоўж аўтамабільных дарог, чыгунак, у межах горада;
– не спрабуйце сырыя грыбы на смак;
– не карміце грыбамі дзяцей;
– не рэкамендуецца ўжываць у ежу грыбы людзям з захворваннямі органаў стрававання;
– памятайце, што нават ядомыя грыбы пры няправільным гатаванні і захоўванні могуць стаць неядомымі і таксічнымі;
– ужыванне грыбоў разам з алкаголем, а таксама гатаванне іх з дабаўленнем  алкаголю можа актывізаваць шэраг таксінаў і прывесці да ўзнікнення адтэрмінаванага таксічнага сіндрому;
– памятайце, што нават ядомыя і правільна прыгатаваныя грыбы павінны ўжывацца ў ежу ва ўмеранай колькасці (у якасці гарніру, а не асноўнай стравы);
– нельга захоўваць свежыя грыбы больш за суткі, нават у халадзільніку, а салёныя і марынаваныя грыбы – больш за  год;
– не збірайце чарвівыя і старыя грыбы. Грыбы за  сваё кароткае жыццё хутка накапляюць шкодныя і атрутныя рэчывы;
– салёныя грыбы можна ўжываць не раней 40-50 дзён пасля засолкі;
– небяспечна купляць свежыя грыбы на рынках – невядома дзе іх збіралі і як захоўвалі да продажу;
– нельга захоўваць салёныя грыбы ў алюмініевым і ацынкаваным посу-дзе;
– нарыхтоўвайце толькі маладыя грыбы. Сушыць можна белыя, падбярозавікі, падасінавікі, маслякі, махавікі. Пласціначныя грыбы не рэкамендуецца сушыць;
– саліце, сушыце, марынуйце кожны від грыбоў паасобку.
Пры атручванні  неадкладна звяртайцеся за медыцынскай дапамогай!
Валянціна ГУСАКОВА, памочнік ўрача-гігіеніста  РЦГЭ.
Надрукавана ў №75 ад 25. 09. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *