В Мишневичской школе целую неделю посвятили спорту

Образование Спорт, туризм

Тыдзень спорту ў Мішневічах
Мінулы тыдзень, з 14 па 19 верасня, у Мішневіцкай сярэдняй школе выдаўся вельмі насычаным на спартыўныя мерапрыемствы.
Вучні 2–11 класаў з энтузіязмам падтрымалі рэспубліканскую акцыю “Тыдзень спорту і здароўя”, якая праводзілася з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця і развіцця спартыўных здольнасцяў вучняў.
Тыдзень вучні адкрылі лёгкаатлетычным кросам “Лёгкім бегам ад хвароб”. Пасля прайшлі спаборніцтвы асілкаў, “Вясёлая скакалка”, спартландыі  “Моцныя, смелыя, спрытныя”, “Вясёлыя выратавальнікі” і спаборніцтвы па міні-футболе. Таксама тыдзень уключаў гутаркі па прафілактыцы захворванняў зроку.
Маргарыта ПАПКОВА, вучаніца 10 класа Мішневіцкай СШ.
Надрукавана ў №75 ад 25. 09. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *