И пришёл праздник на улицу Школьную в Мишковичи

Культура Сельское хозяйство

Вуліца Школьная, на якой мы жывём
Нядаўна ў Мішкавічах прайшло свята вуліцы Школьнай. Па традыцыі былі арганізаваны выставы букетаў, кулінарных і дзіцячых вырабаў.
Вуліца Школьная ў Мішкавічах  новая. І жывуць тут шмат паважаных у вёсцы людзей. Пачалі яе засяляць толькі 10 снежня 2011 года і першымі жыхарамі была сям’я Аглушэвічаў. Уладзімір Пятровіч працуе вадзіцелем, летась яго прозвішча было занесена на раённую Дошку гонару. Святлана Станіславаўна мае за плячыма 23 гады педагагічнага стажу, выхоўвае маленькіх дзетак у дзіцячым садку. Сёлета сям’я адзначыла сярэбранае вяселле.
Пасля іх на  вуліцу засялілася мнагадзетная сям’я Масько. Сяргей Віктаравіч і Таццяна Уладзіміраўна мясцовыя, пасля заканчэння школы пайшлі працаваць у жывёлагадоўлю. У іх зараз чацвёра дзяцей, і сям’я чакае прыбаўлення.
Сям’я Валерыя Віктаравіча і Любоў Мікалаеўны Шадзько таксама мнагадзетная. Гаспадар механізатар з вялікім вопытам і стажам работы, гаспадыня выхоўвае дзетак.
І маладая сям’я Лабейкаў мясцовая. Сяргей Аляксандравіч і Ірына Уладзіміраўна абодва з Мішкавіч, тут стварылі сям’ю і дружна жывуць. У мінулым годзе прымалі ўдзел у абласным праекце “Уладар сяла” ў Полацку. Паказалі сябе вельмі годна.
Зусім нядаўна на вуліцу Школьную прыехала сям’я Драздовых з Наваполацка. Абодва ўладкаваліся ў мясцовую гаспадарку “Раднік”, Раіса Віктараўна – бухгалтарам, Уладзімір Васільевіч – прарабам. На свяце Раіса Віктараўна парадавала ўсіх прысутных цудоўным выкананнем песні пад гітару.
Песні і маналогі дарылі ўдзельнікам мерапрыемства дырэктар Слабадскога СДК Догель Л. В. і Язвінскага СДК Пашкевіч В. А., выступалі мясцовыя самадзейныя артысты.
Свята падрыхтавала і правяла загадчыца Мішкавіцкага СК Касьянава Зінаіда Аляксандраўна. Арганізатары мерапрыемства вельмі ўдзячны за фінансавую падтрымку кіраўніку СФГ “Раднік” Сямёнаву Юрыю Віктаравічу.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №75 ад 25. 09. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *