27 сентября — Международный день туризма

Актуалии Спорт, туризм Экология

“Казьянскі” запрашае
Экалагічны турызм – асноўны накірунак дзейнасці рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Казьянскі”. Экалагічны турызм дазваляе не толькі атрымаць “зарад здароўя і бадзёрасці” ад прыроды, а і пазнаёміць наведвальнікаў з прыроднымі каштоўнасцямі, павысіць іх экалагічную адукацыю.
Багацце прыродных ландшафтаў на тэрыторыі заказніка прыцягвае сюды вялікую колькасць  турыстаў. На сённяшні дзень у “Казьянскім” плануецца зрабіць некалькі экалагічных маршрутаў, якія будуць праходзіць па ўнікальным комплексе обальскіх балот. Багата на тэрыторыі заказніка і месцаў, якія належаць да археалагічнай і гістарычнай спадчыны нашага краю.
Святлана ІЛЬІНЕЦ, вядучы спецыяліст ДПАУ “РЛЗ “Казьянскі”.
Надрукавана ў №75 ад 25. 09. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *