День информирования в Мишневичской школе

Общество Президент

Сустрэча ў Мішневіцкай школе
Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай правяла сустрэчу з калектывам Мішневіцкай сярэдняй школы. На парадак дня інфармавання былі вынесены два пытанні: “Аб сацыяльна-эканамічным развіцці Шумілінскага раёна” і “Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.
Па першым пытанні выступіла І. М. Новікава. Ірына Мікалаеўна азнаёміла прысутных з асноўнымі лічбамі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна, падрабязна расказала, як складваецца сітуацыя ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі, дзе раён прыбаўляе, а дзе мінусуе, якія праблемы існуюць у прамысловасці і як яны вырашаюцца, як развіваецца сацыяльная сфера. Старшыня райсавета закранула таксама пытанні жыццезабеспячэння Шуміліншчыны наогул і мішневіцкага краю ў прыватнасці, пазнаёміла з галоўнымі задачамі на бліжэйшы перыяд.
Падрабязна пра тое, як праходзіць кампанія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, расказала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н. У. Хамаганава.
Выступленні дапоўнілі члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы намеснік пракурора Шумілінскага раёна А. А. Дзергачоў, намеснік дырэктара УП ЖКГ Шумілінскага раёна У. П. Воранаў, старшыня Мішневіцкага сельвыканкама Г. У. Зязюлька.
Напрыканцы мерапрыемства некаторыя выкарысталі магчымасць задаць асабістыя пытанні ўдзельнікам сустрэчы.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №75 ад 25. 09. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *