Чтобы не заблудиться в лесу: советы начальника Шумилинского РОВД Александра Дмитренко

Безопасность Общество

Вазьміце з сабой компас і свісток
Здараецца, што  знікненне людзей звязана з паходам у лес за ягадамі і грыбамі. Сёння міліцыяй вобласці вышукваюцца 50 чалавек, якія зніклі без вестак па гэтай прычыне за апошнія 10 год. Ужо гэтым летам у лясах згубіліся яшчэ двое.
Як жа правільна арганізаваць свой паход у лес? Найперш, неабходна абмеркаваць з блізкімі маршрут і час вяртання дадому. Выратавальнікі рэкамендуюць папоўніць баланс сотавага тэлефона, а таксама праверыць зарад батарэі. Яшчэ варта прыхапіць з сабой компас, свісток, запалкі, нож, невялікі запас вады і ежы. Пры неабходнасці – медыкаменты. Апранацца трэба ярка: у камуфляжы вас могуць не заўважыць, нават знаходзячыся побач. Варта прадметна запамінаць свой шлях: так будзе прасцей вяртацца назад.
Калі вы ўсё ж заблудзіліся, не панікуйце, спыніцеся і падумайце, адкуль вы прыйшлі, прыслухайцеся, магчыма, чуваць крыкі, шум машын ці цягніка, брэх сабак. Калі ёсць магчымасць, залезьце на высокае дрэва і агледзьцеся. Калі дакладна ведаеце, што вас будуць шукаць, заставайцеся на месцы і распаліце касцёр: па дыме чалавека знайсці лягчэй. Калі шукаеце дарогу самастойна, старайцеся не пятляць, арыентуйцеся на сонца. Добра, калі ўдасца выйсці на лінію электраперадач, чыгунку, газаправод, рэчку: ідучы ўздоўж, заўжды можна выйсці да людзей. Пакідайце па дарозе “зарубкі”: надламаная галінка, выкладзеная з камянёў страла, прывязаны да куста кавалак тканіны могуць саслужыць добрую службу і вам, і тым, хто будзе вас шукаць.
Калі ўсё ж ноч заспела вас у лесе, выберыце падыхо-дзячае месца для начлегу. Рухацца ў цемры не рэкамендуецца, можна  атрымаць траўму, праваліцца ў ваду. Месца для начоўкі выбірайце высокае і сухое, пажадана ля вялікага дрэва. Нарыхтуйце галлё для вогнішча, зрабіце падсцілку з лапніку. Размясціцца лепш за ўсё спінай да дрэва, перад сабой распаліць вогнішча і падтрымліваць яго ўсю ноч.
Аляксандр ДЗМІТРЭНКА, начальнік Шумілінскага РАУС.
Надрукавана ў № 76 ад 29.09.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *