1 октября — День пожилых людей

Актуалии Общество

1 кастрычніка – Дзень пажылых людзей
Паважаныя ветэраны Вялікай Айчынай вайны і ветэраны працы Шуміліншчыны!
Ад усяго сэрца віншуем вас з Днём пажылых людзей – святам мудрасці і дабра!
Гэты дзень – цудоўная магчымасць выказаць цёплыя словы ўдзячнасці вам – нашым бацькам і дзядам, ветэранам вайны, працы, пенсіянерам, усім пажылым жыхарам за ўклад у развіццё нашага раёна, за шматгадовую добрасумленную працу.
Вы ўяўляеце сабой жывую сувязь часоў і пакаленняў. Вашы веды і багацейшы вопыт асабліва важныя ў сучасных умовах, калі побач з ініцыятывай маладых патрабуецца мудрасць старэйшых.
Асобная падзяка ветэранам вайны, якія вытрымалі цяжкасці ваенных гадоў, адстаялі незалежнасць Радзімы, аднавілі народную гаспадарку краіны.
Няхай  сталыя гады не стануць нагодай для самоты, а жыццёвых сіл хопіць на доўгія гады. Жадаем вам добрага здароўя, бадзёрасці духу, доўгіх шчаслівых гадоў жыцця, любові, увагі і клопату родных і блізкіх.
Раённы выканаўчы камітэт.                              Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў № 76 ад 29.09.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *