На заседании президиума Шумилинского райсовета: выборы и внешняя реклама

Президент

Падрыхтоўка да выбараў  і вонкавая рэклама
У панядзелак адбылося пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў. Улічваючы той факт, што ў якасці асноўнага разглядалася пытанне “Аб рабоце, праводзімай на тэрыторыі Обальскага сельсавета па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, на прэзідыум былі запрошаны старшыні сельвыканкамаў, кіраўнікі многіх арганізацый, старшыня раённай участковай выбарчай камісіі, адказныя за выбарчыя ўчасткі, іншыя зацікаўленыя асобы.
З асноўным дакладам выступіў старшыня Обальскага сельвыканкама М. А. Будневіч. Мікалай Аляксеевіч паведаміў, што ўся работа па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праведзена і праводзіцца ў строгай адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь і згодна з каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў. Так, на тэрыторыі сельсавета ўтворана 5 участкаў для галасавання, у вызначаныя тэрміны прайшло вылучэнне 37 прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій, перададзены ўчастковым камісіям спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праведзена работа па ўдакладненні спісаў выбаршчыкаў, камісіі забяспечаны ўсёй неабходнай дакументацыяй, сродкамі сувязі, абсталяваннем.
Старшыня сельвыканкама запэўніў, што работнікамі выканкама, арганізацыямі, размешчанымі на тэрыторыі Обальскага савета, прымаюцца ўсе неабходныя меры для аператыўнага рашэння пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва сельсавета.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, якая вяла пасяджэнне прэзідыума, акцэнтавала ўвагу прысутных на строгім выкананні каляндарнага плана асноўных мерапрыемстваў па выбарах, на забеспячэнні пастаяннага кантролю за рэалізацыяй праблемных пытанняў, на неадкладным ухіленні недапрацовак.
З дакладам “Аб ходзе выканання рашэння Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў ад 20.09.2013 г. №174 “Аб праводзімай у раёне рабоце па развіцці рэкламнай дзейнасці і рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб рэкламе” выступіла начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама З. А. Мясаедава.
Па словах Зоі Анатольеўны, аддзелам архітэктуры і будаўніцтва вя-дзецца пастаянная работа з суб’ектамі гаспадарання па пашырэнні і развіцці вонкавай рэкламы. На афіцыйным сайце райвыканкама адкрыты раздзел “Вонкавая рэклама”, што дазволіць павысіць аператыўнасць работы па афармленні сродкаў вонкавай рэкламы, прыцягнуць на рынак новых яе распаўсюджвальнікаў.
Зараз у раёне размешчана 35 рэкламных канструкцый ці 52 рэкламныя палі, з іх 8 – сацыяльнага характару. Вядзецца афармленне 3 пашпартоў сродкаў вонкавай рэкламы, 2 пашпарты ў стадыі пераафармлення. Разам з тым ёсць арганізацыі, якім неабходна актывізаваць работу па замене існуючых банераў на новыя, больш сучасныя.
Па стане на 22 верасня 2015 года ў бюджэт Шумілінскага раёна за прадастаўленне права на выкарыстанне гарадскога асяроддзя ў рэкламных мэтах паступіла 76,3 млн. руб, што складае 68,2% да плана 2015 года і 90,8% да плана 9 месяцаў. Тэмп росту фактычных паступленняў склаў 126% (15,7 млн. руб.). Запазычанасць па аплаце мае толькі Шумілінскі лясгас. Даходы ад вонкавай рэкламы, зазначыла З. А. Мясаедава, накіроўваюцца на фінансаванне сацыяльных праграм у інтарэсах жыхароў раёна і добраўпарадкаванне тэрыторый.
Па абмеркаваных пытаннях былі прыняты адпаведныя пастановы.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №77 ад 02.10.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *