Шаги пятилетки в Шумилинском районе: строительство

Актуалии Экономика

Узводзяць жыллё і вытворчыя аб’екты

А. П. Быкаў, намеснік старшыні райвыканкама
Будаўніцтва – адна з найбольш актыўных галін народнагаспадарчага комплексу краіны і нашага раёна. Нават ў самыя крызісныя часы будаўніцтва не спынялася: узводзіцца жыллё, будуюцца вытворчыя аб’екты, развіваецца матэрыяльна-тэхнічная база будаўнічых арганізацый.
Асаблівая ўвага дзяржавы скіравана на рашэнне жыллёвага пытання. Для будаўніцтва жылля ствараюцца жыллёва-будаўнічыя кааператывы (ЖБК),  выдаюцца льготныя крэдыты, для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, узводзіцца сацыяльнае жыллё за кошт бюджэтных сродкаў. За перыяд з 2011 года па верасень 2015 года ў раёне пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю 314 кватэр агульнай плошчай 23 366 кв. м., з іх 5 шматкватэрных жылых дамоў, у якіх пабудавана 10 кватэр сацыяльнага карыстання  плошчай 480 кв. м.
17 жылых дамоў сядзібнага тыпу пабудавана ў сельскагаспадарчых арганізацыях, 83 аднакватэрныя дамы ўведзены індывідуальнымі забудоўшчыкамі.
2011 год. У Шуміліне пабудаваны 48-кватэрны дом  плошчай 2692 кв. м, на які выкарыстана 3,9 мільярда рублёў, з якіх 3,6 мільярда – крэдыты, 0,3 мільярда – уласныя сродкі грамадзян. У складзе ЖБК узведзена 2 сацыяльныя кватэры на якія выдаткавана 228 мільёнаў рублёў бюджэтных сродкаў.
У Обалі ўзведзены 32-кватэрны дом плошчай 1825 кв. м. на які выкарыстана 5,3 млрд. руб. (5,0 млрд. – крэдыты, 0,3 млрд. – сродкі грамадзян), у доме пабудавана 1 сацыяльная кватэра (126 млн. руб. бюджэтных сродкаў).
За кошт бюджэту пабудаваны дзіцячы дом сямейнага тыпу (228 кв. м., 603,2 млн. руб.).
У сельскагаспадарчых арганізацыях за кошт крэдытаў уведзена ў эксплуатацыю 5 жылых дамоў (372 кв. м) коштам 2,7 млрд. руб. Для будаўніцтва інжынерных сетак да дамоў выкарыстана 612 млн. руб. бюджэтных сродкаў.
2012 год. 40-кватэрны жылы дом у Шуміліне (1989 кв. м, 9,8 млрд. руб., з якіх 9,1 млрд. – крэдыты, 0,7 млрд. – сродкі грамадзян), з іх 3 сацыяльныя кватэры (121 кв. м., 600 млн. руб.). На будаўніцтва інжынерных сетак да дома выкарыстана з бюджэту 0,9 мільярда рублёў.
У сельгасарганізацых здадзена ў эксплуатацыю за кошт крэдытаў 6 жылых дамоў (472 кв. м, 1,2 млрд. руб.). На інжынерныя сеткі пайшло 68 мільёнаў бюджэтных сродкаў.
2013 год. 40-кватэрны дом у Шуміліне (2360 кв. м., 17,9 млрд. руб., з іх 17,3 млрд. – крэдыты, 0,6 млрд. – сродкі грамадзян). На інжынерныя сеткі выдаткавана з бюджэту 0,8 млрд. руб.
У сельгасарганізацыях пабудавана 6 жылых дамоў (439 кв. м., 3,9 млрд. руб. крэдытаў). На інжынерныя сеткі пайшло 539 мільёнаў з бюджэту.
2014 год. 40-кватэрны дом  у Шуміліне (2256 кв. м., 16,8 млрд.  руб., з іх 14,0 млрд. – крэдыты, 2,8 млрд. – сродкі грамадзян, на інжынерныя сеткі пайшло 1,0 млрд. руб з бюджэту). У складзе кааператыву пабудавана 4 сацыяльныя кватэры (168 кв.м, 1,5 млрд. руб. з бюджэту)
Сёлета завяршаецца будаўніцтва 32-х кватэрнага жылога дома ў г. п. Шуміліна агульнай плошчай 1763 кв. м. Будаўніцтва дома вядзецца па дзяржзаказу для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
Актыўна вяліся будаўнічыя работы на сацыяльных аб’ектах. На многіх аб’ектах работы працягваюцца. Завяршэнне іх будаўніцтва дазволіць жыхарам раёна атрымаць розныя віды паслуг, адкрые новыя магчымасці для развіцця ў фізічным і духоўным плане.
У 2014 годзе завяршыліся работы па капітальным рамонце з мадэрнізацыяй дзіцячай школы мастацтваў у г.п. Шуміліна, на якую выдаткавана 4,6 мільярда рублёў бюджэтных сродкаў.
Уведзены ў эксплуатацыю храм Святога Прападобнага Ануфрыя Вялікага ў г. п. Обаль.
Вядуцца работы па будаўніцтве храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы ў райцэнтры. Працоўнымі калектывамі арганізацый раёна, прыхаджанамі сабрана ахвяраванняў на будаўніцтва храма на агульную суму 910 мільёнаў 80,6 тысячы  рублёў.
Вядзецца капітальны рамонт з мадэрнізацыяй фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў г. п. Шуміліна, асвоена 8,5 мільярда рублёў бюджэтных сродкаў.
З 2011 года вядзецца будаўніцтва інжынерных сетак у новым квартале індывідуальнай забудовы вул. Дабееўская, Камунальная, Заходняя ў г. п. Шуміліна. З пачатку будаўніцтва на гэтыя мэты асвоена 9,5 мільярда сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў.
Значныя сродкі выдаткоўваюцца дзяржавай на мадэрнізацыю існуючых вытворчых аб’ектаў, будаўніцтва новых, з выкарыстаннем сучасных тэхналогій.
У бягучым годзе плануецца завяршыць работы па рэканструкцыі цэха №2 з арганізацыяй вытворчасці цэглы пластычнага фармавання на ААТ “Обальскі керамічны завод”, што дазволіць асвоіць выраб інавацыйнай прадукцыі. На фінансаванне праекта з інавацыйнага фонду Віцебскага аблвыканкама выдзелены 73 мільярды рублёў.
У рамках Рэспубліканскай праграмы развіцця малочнай галіны ў 2010-2015 гадах праведзена рэканструкцыя з дабудовай даільна-малочных блокаў шасці малочнатаварных ферм з выкарыстаннем сродкаў бюджэту, крэдытных рэсурсаў і ўласных сродкаў гаспадарак: МТФ Амбросавічы ААТ “Прыазёрны мір” (уведзена ў 2011 г., 600 галоў, асвоена 19,0 мільярда рублёў), МТФ Язвіна ААТ “АграБаравінка” (2012 г., 600 галоў, 9,3 мільярда), МТФ Рашэтнікі (2012 г., 600 галоў, 2,9 мільярда) і МТФ Цаўі (2013 г., 280 галоў, 1,3 мільярда) ААТ “Лаўжанскае”, МТФ Сіроціна КУСГП “Сіроцінскі” (2014 г., 400 галоў, 14,5 мільярда), МТФ Свярдлы ААТ “Прыдзвінскі” (2014 г., 600 галоў, 14,5 мільярда). Усяго выдаткавана 73,6 мільярда рублёў, з іх 43,1 мільярда – крэдыты, 6,3 мільярда – бюджэтныя сродкі, 12,2 – уласныя сродкі гаспадарак.
У 2012-2013 гадах у сельгасарганізацыях пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю сем арачных збудаванняў для ўтрымання жывёлы, выдаткавана каля 7 мільярдаў рублёў крэдытных і ўласных сродкаў арганізацый. Праведзены капітальны рамонт і мадэрнізацыя з уладкаваннем малакаправодаў на сямі малочнатаварных фермах, асвоена 7,1 мільярда рублёў, з якіх 4,9 – уласныя сродкі арганізацый, 2,2 мільярда – бюджэтныя сродкі.
Гэтыя аб’екты павінны стаць той базай, якая адкрые новыя магчымасці для развіцця вытворчасці, стварэння новых працоўных месцаў, вырабу экспартнай прадукцыі, што у выніку паслужыць галоўнай мэце – паляпшэнню дабрабыту людзей. Будаўнічая галіна з’яўляецца лакаматывам, які павінен забяспечыць далейшае развіццё эканомікі нашага раёна.
Надрукавана ў №77 ад 02.10.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *