4 кастрычніка – Дзень настаўніка

Актуалии Образование

4 кастрычніка – Дзень настаўніка
Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы Шумілінскага раёна!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў віншуюць вас з прафесійным святам – Днём настаўніка!
Вы вучыце дзяцей дабру і справядлівасці, дапамагаеце ім пазнаваць і разумець свет, станавіцца годнымі членамі грамадства. У аснове вашай прафесіі ляжыць творчы пачатак, які дапамагае вучыць дзяцей самастойна думаць, прымаць рашэнні, несці адказнасць за свой выбар.
Нізкі паклон і бязмежная ўдзячнасць за ваш талент і адданасць прафесіі. Шчыра жадаем вам поспехаў, творчага натхнення, таленавітых і ўдзячных вучняў.
Няхай моцнае здароўе і дабрабыт, цярпенне і аптымізм спрыяюць поспехам у вашай працы!
Надрукавана ў №77 ад 02.10.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *