11 кастрычніка – Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Твой голас важны для Беларусі

Актуалии

За два дні ў раёне датэрмінова прагаласавалі амаль 11% выбаршчыкаў
У Беларусі за два дні датэрміновага галасавання прагаласаваць на ўчасткі прыйшлі 10,94% выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы, паведамляе Цэнтрвыбаркам. Больш за усё выбаршчыкаў прагаласавала датэрмінова ў Гомельскай вобласці – 11,7%, а менш за ўсё – у Магілёўскай (10,08%). У Мінску датэрмінова прагаласавалі 10,67%, у Віцебскай вобласці – 11,41%, у Брэсцкай – 10,84%, Гродзенскай – 10,46%, Мінскай – 11,26%.
У Шумілінскім раёне за два дні датэрмінова прагаласавалі 12,36% выбаршчыкаў, паведамілі ў раённай выбарчай камісіі.
Датэрміновае галасаванне доўжыцца па 10 кастрычніка ўключна. Участкі працуюць з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.
У дзень выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 11 кастрычніка ўчасткі будуць адкрыты з 8.00 да 20.00.
Надрукавана ў №79 ад 09.10.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *