Мишневичские школьники в проекте Красного Креста

Актуалии Молодёжь Общество

Школьники в Мишневичской больнице сестринского ухода

Рэалізуюць мішневіцкія школьнікі
У маі гэтага года ў Мішневіцкай школе стартаваў праект Чырвонага Крыжа “Мы разам”.
У валанцёрскую групу ўвайшоў актыў старшакласнікаў. Яны ўзялі шэфства над састарэлымі людзьмі, якія знаходзяцца ў бальніцы сястрынскага догляду.
У рамках рэспубліканскай акцыі “Клопат” па аказанні дапамогі пажылым людзям школьнікі правялі дабрачынную акцыю: разам з бацькамі збіралі цёплыя рэчы для састарэлых. Усім запомнілася і акцыя “Пакінь свой след”, падчас якой школьнікі дапамагалі пажылым пасадзіць ля бальніцы дрэва. У Дзень пажылых людзей валанцёры прыйшлі ў бальніцу сястрынскага догляду, падарылі ветэранам і ўсім пацыентам бальніцы кветкі, песні, вершы, паштоўкі. У планах удзельнікаў праекта “Мы разам” закласці ля бальніцы пладова-ягадны пітомнік.
Вось такія яны, валанцёры-школьнікі з Мішневіцкай СШ! Здаецца, кожны робіць маленькі ўклад, разам атрымліваецца вялікая карысць!
В. ЧЫЖЫКАВА, старшыня раённай арганізацыі
Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
Надрукавана ў №80 ад 18.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *