Когда работа по призванию — ветврач Юлия Жёлудева

Молодёжь

“Быць ветурачом – гэта маё”
Апошнія гады Шумілінская райветстанцыя памаладзела: сюды прыйшлі працаваць нямала маладых спецыялістаў. Сярод іх – вядучы ветурач-таксіколаг Юлія Жолудзева (на здымку).
“Душа радуецца, калі да нас прыходзяць маладыя і граматныя, такія, як Юлія Жолудзева, – кажа начальнік райветстанцыі І. У. Галуза. – Юлія працуе ў нас ужо два гады. Талковая, з пэўным багажом ведаў, яна імкнецца навучыцца большаму. Галоўнае, што ёсць жаданне працаваць і імкненне расці прафесіянальна”.
Мы сустрэліся з Юліяй Жолудзевай на яе рабочым месцы. Дзяўчына працавала ў асобным невялікім кабінеце. На стале – журнал і іншыя патрэбныя дакументы, збоку – нейкі апарат. “Гэта аналізатар, на якім правяраем сілас, сянаж, камбікорм на якасць, – расказала Юлія. – Існуе папярэдні аналіз, гэта значыць пры закладцы корму ў траншэю. А ёсць і асноўны – калі адкрываюць траншэю зімой. У такім разе правяраю корм  не толькі на наяўнасць караціну, нітратаў і іншых паказчыкаў, але і на вільготнасць. У гэтым годзе яна ў норме. Больш таго, у большасці гаспадарак сянаж адпавядае першаму класу якасці”.
Малады ветурач (дзяўчына закончыла Віцебскую ветакадэмію) гадзінамі можа расказваць пра сваю работу. Бачна, што дзяўчына ўлюбёная ў сваю прафесію. “Адпрацавала ўсяго два гады, а ўжо не ўяўляю сябе ні на якой іншай рабоце, – усміхаецца Юля. – Быць ветурачом – гэта маё. Я люблю жывёл, дома лячу ўласных сабаку і ката”. Упэўненая ў сабе, пакладзістая, Юлія Жолудзева пераканана, што яна многага даб’ецца ў жыцці. У першую чаргу хоча стаць вопытным спецыялістам. Ну, а разам з мужам пабудаваць уласны дом, у якім будзе прасторна і ўтульна.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №81 ад 16.10.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *