Брыгадзір фермы і даярка Зінаіда

Людзі і лёсы Молодёжь

Брыгадзір фермы і даярка
Маладая, усмешлівая, ініцыятыўная, з энтузіязмам бярэцца за любую справу і з годнасцю яе выконвае – так ахарактарызавалі ў КУСГП “Ульскі” аператара машыннага даення Зінаіду Аляксандраўну Скрыпелёву. За працавітыя рукі, стараннасць і шчырыя адносіны да работы калектыў гаспадаркі  выбраў жанчыну на раённую Дошку гонару.
Зінаіду Скрыпелёву засталі на рабочым месцы на ферме Лявонава. Яна абмывала вымя каровам, першыя струменьчыкі малака сцэжвала ў конаўку, пасля чаго падключала даільны апарат – і малако “бегла” ў халадзільнік. “Я тут не толькі даярка, але яшчэ і брыгадзір фермы, – расказала жанчына. – Не хапае людзей у жывёлагадоўлі, вось і прыходзіцца працаваць на дзвюх пасадах”. Але з імі жанчына спраўляецца з годнасцю. Яна ўсюды паспявае: і паўсотню кароў падаіць, і дакументацыю патрэбную аформіць, і зрабіць справаздачу па надоях.
Тыя 12 чалавек, якія працуюць на ферме Лявонава, паважаюць свайго талковага і справядлівага брыгадзіра. Яна любіць, каб усюды быў парадак і ніколі не крывіць душой, не будзе сварыцца і спрачацца з-за дробязяў, моўчкі праверыць фронт работы кожнага і, калі трэба, укажа на недахопы. “А ўвогуле мне пашанцавала на калектыў, – усміхаецца Зінаіда, – вопытныя даяркі ў свой час і мяне таму-сяму вучылі. Ну, а зараз мы разумеем адзін аднаго з паўслова”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *