Только 5 место удалось завоевать шумилинцам в областной военно-спортивной игре «Зарница»

Молодёжь Новости Спорт, туризм

Шумілінцы – пятыя
У Расонскім раёне прайшла XVI абласная ваенна-спартыўная гульня “Зарніца”, прысвечаная 71-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У гульне прынялі ўдзел звыш 60 школьнікаў Прыдзвіння, наш раён прадстаўляла каманда з Шумілінскай СШ №2.
Удзельнікі  “Зарніцы”  спаборнічалі ў марш-кідку з перашкодамі, стралялі з пнеўматычнай вінтоўкі, праходзілі паласу перашкод, кідалі гранаты, збіралі і разбіралі аўтамат. Традыцыйна ў праграме спаборніцтваў былі конкурсы строю і песні, “Баявых лісткоў”.
Спадабаўся ўдзельнікам  ваенна-патрыятычны квест “Патрыёт”, які прайшоў у Музеі баявой садружнасці ў Расонах.
“Вельмі спадабалася “Зарніца”, – дзеліцца ўражаннямі капітан шумілінскай каманды Надзея Палікіна. – Нават цяжка нешта адно выдзеліць.  Багата экспанатаў у Музеі баявой садружнасці, абавязкова адкрываеш  нешта новае для сябе, невядомае, адчуваеш гонар за сваіх дзядоў і прадзедаў. Незабыўныя ўражанні засталіся ад наведвання лагеру партызанскага быту брыгады імя К. К. Ракасоўскага. Нават не верыцца, што ў зямлянках можна было зрабіць кухню і лазню. Усім сваім знаёмым буду раіць наведаць гэты музей пад адкрытым небам у вёсцы Роўнае Поле”.
Па выніках абласной “Зарніцы” каманда нашага раёна заняла выніковае пятае месца.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №51 ад 01.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *