Мишневичские спецы

Сельское хозяйство Экономика

На такіх і гаспадарка трымаецца
Пачатак кастрычніка. Асноўныя работы на зернесушылках закончаны. Тут фінішуюць работы па ачыстцы і прасушцы зернебабовых і рапсу. Неўзабаве пачнецца і падрыхтоўка сістэм да зімовага захоўвання, каб у наступным годзе з годнасцю прыняць новы ўраджай, расказаў загадчык сушылкі КУСГП “Мішневічы” У. Г. Кухарэнка.
“Работы на зернесушылцы сёлета былі арганізаваны зладжана і без збояў, – расказаў Уладзімір Генадзьевіч. – А ўсё дзякуючы нашым мясцовым спецыялістам. Электрык Аляксандр Дзмітрыеў заўсёды добра наладжвае электраабсталяванне, мяняе і рамантуе неабходныя дэталі. Вялікі дзякуй і Уладзіміру Кандраценку. Ён у нас і слесар, і механік. Нягледзячы на тое, што мужчына знаходзіцца на заслужаным адпачынку, кожны год дапамагае гаспадарцы. Незамянімы ён не толькі на зернесушылцы,  але і на фермах, калі здараецца аварыя і трэба адрамантаваць водаправод. Лічу, што вось на такіх адказных людзях і гаспадарка трымаецца”.
Уладзімір Генадзьевіч хваліў за добрую работу і аператара кацельні УП ЖКГ Сяргея Тарасава. Мужчына кожную восень дапамагае КУСГП “Мішневічы” і працуе на зернесушылцы.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
На здымку: А. Дзмітрыеў, У. Кандраценка, С. Тарасаў.
Надрукавана ў № 82 ад 20.10.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *