25 кастрычніка – Дзень аўтамабіліста і дарожніка

Актуалии Экономика

25 кастрычніка – Дзень аўтамабіліста і дарожніка
Паважаныя работнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі!
Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка!
Цяжка пераацаніць заслугі аўтамабілістаў, якія рашаюць надзённыя праблемы жыццезабеспячэння насельніцтва, забяспечваюць штодзённыя грузавыя і пасажырскія перавозкі. Паспяховая работа аўтатранспартнай сістэмы немагчыма без зладжаных аператыўных дзеянняў дарожнай службы.  Добрасумленная работа транспартнага і дарожнага комплексаў у многім вызначае бесперабойную і надзейную работу ўсіх галін эканомікі і сацыяльнай сферы.
У цяперашні час па тэрыторыі Шумілінскага раёна пракладзена амаль 900 км дарог рознага прызначэння, за кожным іх метрам стаіць зладжаная праца людзей у аранжавым спецадзенні. У няпростых фінансавых умовах яны робяць усё магчымае, каб у любую пару года па дарогах быў забяспечаны камфортны і бяспечны праезд у любую кропку раёна. Яны абслугоўваюць трубапераезды, 48 мастоў, рамантуюць і падтрымліваюць у парадку дарожнае палатно, а таксама прылягаючую да яго тэрыторыю.
У дзень прафесійнага свята прыміце словы шчырай удзячнасці і глыбокага прызнання за плённую працу і вернасць прафесіі, за тое, што свае сілы, веды, вопыт вы ўкладваеце ў развіццё такой патрэбнай людзям галіны.
Ад усё душы жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у працы! Няхай работа прыносіць вам задавальненне, а ў сем’ях пануе атмасфера любові і ўзаемапавагі.
Раённы выканаўчы камітэт.                             Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў № 83 ад 23.10.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *