В районе идёт акция по предупреждению пожаров и гибели людей на них

Безопасность

“За бяспеку разам”
З мэтай павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да асенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду з 20 кастрычніка да 20 лістапада праводзіцца рэспубліканская акцыя “За бяспеку разам” па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе.
У ходзе акцыі будзе аказана дапамога мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям у абучэнні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў быце і на вытворчасці, а таксама будзе аказана дапамога пазаштаным пажарным фарміраванням у арганізацыі прафілактычнай работы.
У ходзе акцыі работнікі  МНС  выступяць у працоўных калектывах і правядуць вучобу па пытаннях  папярэджання пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, патлумачаць, як трэба дзейнічаць пры іх узнікненні.
У рамках акцыі будуць праведзены агляды стану жылых памяшканняў, дзе пражываюць састарэлыя грамадзяне, адзінокія і адзінока пражываючыя інваліды I групы, а таксама грамадзяне, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі і вядуць асацыяльны лад жыцця.
Супрацоўнікамі МНС сумесна з работнікамі ЖКГ будуць праведзены рэйды з прыняццем мер рэагавання па праверцы паддашкаў, падвалаў, месцаў агульнага карыстання ў шматпавярховых дамах.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *