З 6 па 10 кастрычніка супрацоўнікі Шумілінскага РАУС праводзяць аператыўна-прафілактычнае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Арсенал», якое накіравана на супрацьдзеянне незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых устройстваў.
«На ўліку ў РАУС знаходзяцца 295 уладальнікаў грамадзянскай зброі (384 адзінкі). Сёлета міліцыянеры канфіскавалі 5 адзінак незарэгістраванай зброі, – расказаў старшы інспектар прафілактыкі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Аляксей Пашкевіч. – Грамадзяне добраахвотна здалі 7 адзінак незарэгістраванай зброі і 3, якія стаяць на ўліку. Пераважная большасць канфіскаванай і здадзенай зброі была набыта да ўвядзення яе рэгістрацыі або дасталася ў спадчыну пасля смерці сваякоў».
- Што пагражае за незаконныя дзеянні ў адносінах да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі?
За незаконнае набыццё, перадачу ва ўладанне, перавозку, перасылку або нашэнне паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі або боепрыпасаў да яе пагражае накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 БВ з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі.
- Чаго чакаць, калі ў вас незаконная агнястрэльная зброя?
За незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў пагражаюць папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў або арышт да шасці месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў са штрафам або без штрафу.
- Як пазбегнуць адказнасці?
Людзі, якія добраахвотна здаюць зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы ў міліцыю, вызваляюцца ад адказнасці (акрамя выпадкаў збыту).
Пра выпадкі захоўвання незаконнай зброі і боепрыпасаў трэба паведамляць на кругласутачную “гарачую лінію” РАУС па тэл. 102, 5-57-67, 8-029 (517-41-80, 710-53-72).

