Зимняя рыбалка: чтобы удовольствие не обернулось трагедией

Безопасность

Бяспечная рыбалка
– Перад выхадам на лёд неабходна праверыць яго трываласць. Калі яго таўшчыня дасягае 6-7 см, то выходзіць на лёд можна. Больш тонкі лёд небяспечны. Трэба мець на ўвазе, што ў час адлігі лёд становіцца менш трывалым.
– Падчас лоўлі лункі трэба свідраваць на адлегласці 5-6 метраў. Нельга збірацца групамі каля адной лункі. Пажадана заўсёды мець з сабой трывалую і доўгую вяроўку з грузам на канцы, якую можна далёка закінуць, калі спатрэбіцца дапамога. Перамяшчацца трэба асцярожна, у групе – з інтэрвалам 4-5 метраў, той, хто ідзе першым, павінен быць найбольш асцярожным, правяраць пешняй падазроныя месцы.
– Калі вы выйшлі на тонкі лёд, і ён пачаў трэскацца і асядаць, спыніцеся, перахапіце ледаруб альбо пешню пасярэдзіне і спрабуйце марудна адыходзіць назад, слізгаючы па лёдзе. Не падыходзьце блізка да зарасляў, затопленага кустоўя, каля іх лёд заўсёды больш тонкі. Празрысты і цёмны лёд больш трывалы, а белы са снегам, менш трывалы.
– Калі вы праваліліся пад лёд, перш за ўсё, скіньце з сябе рукзак, рыбацкую скрыню. Клічце на дапамогу, раскінуўшы рукі ў бакі. Павярнуўшыся ў бок, адкуль вы ішлі, спрабуйце легчы на лёд спінай, і, злёгку абапіраючыся аб беражок лёду, адштурхоўвайцеся нагамі ад лёду насупраць. Заняўшы гарызантальнае становішча, выцягніце з вады адну нагу, пасля, нахіліўшыся ў той жа бок, выцягніце другую. Выбраўшыся з вады, неабходна паціху адпаўзці ў бяспечнае месца, пасля чаго неадкладна ісці ў населены пункт для абагрэву, прасушкі адзення. Каб дапамагчы чалавеку, які праваліўся пад лёд, неабходна асцярожна падпаўзці бліжэй, кінуць яму вяроўку, палку, шаль, адзенне і дапамагчы яму выбрацца на лёд.
– Ні ў якім разе нельга знаходзіцца на лёдзе ў нецвярозым стане, гэта значна павялічвае рызыку загінуць.
– Перад рыбалкай трэба старанна рыхтавацца, бярыце з сабой толькі неабходныя снасці, ежу і абмундзіраванне.
Прыемнай вам рыбалкі!
Аляксей СНІТКО, Соф’я МАСЬКО,  курсанты Гомельскага інжынернага інстытута МНС Рэспублікі Беларусь.
Надрукавана ў №16 ад 1.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *