«Беларусбанк» пригласил своих ветеранов на встречу

Общество

Дадому ніхто не спяшаўся
Цікава ў жыцці бывае: спачатку чакаеш, калі настане той дзень, які дазволіць табе не бегчы кожную раніцу на работу, а дасць магчымасць адчуць радасць ад свабоды, ад таго, што можаш больш адпачыць, прысвяціць час сабе і сваёй сям’і. А настане той доўгачаканы дзень, і ты разумееш, як табе не хапае тваіх сяброў па працы і той, здавалася б, стамляючай штодзённай работы. І таму так радуешся гэтаму запрашэнню на сустрэчу, арганізаваную з нагоды Дня пажылых людзей.
Пятнаццаць ветэранаў “Беларусбанка” адгукнуліся на запрашэнне. Прыйшлі з пачастункамі, шчаслівыя, усхваляваныя прадчуваннем радасці сустрэчы, быццам і не збіраўся ніхто старэць.
Дырэктар ЦПБ № 225 А. В. Паўлючэнка расказаў нам пра тое, якія вынікі мае сёлета ў сваёй рабоце банк, пазнаёміў нас з навінкамі ў абслугоўванні кліентаў. Дасягненні роднай установы выклікалі ў нас радасць і гонар.
За шыкоўным салодкім сталом мы па чарзе расказвалі пра свае клопаты, пра дзяцей і ўнукаў, пра вольны час. Кожны з ветэранаў узгадваў цікавыя эпізоды з таго часу, калі мы працавалі ў банку, нешта адметнае з жыцця. Мы выказалі шчырую падзяку кіраўніцтву і прафкаму банка за цудоўную сустрэчу, за віншаванні і матэрыяльную падтрымку.
Сонечны асенні вечар, радасць сустрэчы, смачны пачастунак – дадому ніхто не спяшаўся. Зрабілі на памяць здымак. Вядома, усе ветэраны рады, што справа, якой мы прысвяцілі жыццё, – у надзейных руках. Мы разыходзіліся з адчуваннем сябе членамі адзінай вялікай сям’і, імя якой – “Беларусбанк”.
Ад імя ветэранаў Валянціна ГАЛАВАЧ.
Надрукавана ў № 85 ад 30.10.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *