Сколько платить за лишние квадратные метры?

Общество Экономика

“Лішнія метры” – па сабекошце
Знаёмая, якая з мужам жыве ў трохпакаёвай кватэры, не можа зразумець, чаму гаспадарам прыватызаванага жылля трэба плаціць за “лішнія квадратныя метры”. А з’явілася такая дадатковая аплата нядаўна, калі малодшая дачка “выпісалася” з бацькоўскай кватэры, бо пабудавала ў горадзе сваю ўласную.
Каб разабрацца з гэтым пытаннем, мы звярнуліся да спецыялістаў ва УП ЖКГ. “Згодна з  арт. 105 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Норма прадастаўлення жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду” на кожнага чалавека адводзіцца па дваццаць квадратных метраў і дзесяць метраў квадратных на сям’ю”, – патлумачыла бухгалтар па квартплаце УП ЖКГ Святлана Катлова. Значыць, на сям’ю з двух чалавек “адведзена” пяцьдзясят метраў квадратных. А калі, скажам, агульная плошча трохпакаёвай кватэры 68 м.кв., то кожны лішні метр за тэхнічнае абслугоўванне аплачваецца не па стандартным тарыфе, а па сабекошце. І тут не мае значэння, наймальнік кватэры ці ўласнік.
С. Катлова падлічыла, што за “кожны лішні метр” за тэхнічнае абслугоўванне налічваецца 3359 рублёў (па стандартным тарыфе – 958,5 руб). Значыць, за 18 м. кв. выйдзе каля 60 тысяч рублёў – такую суму будуць кожны месяц пераплачваць гаспадары.
Ёсць і льготнікі, якія не плацяць па сабекошце за лішнія метры па тэхабслугоўванню. Да іх адносяцца непрацуючыя пенсіянеры (калі жанчыне споўнілася 55 гадоў, мужчыну – 60), якія пражываюць асобна ад працаздольных членаў сям’і.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў № 86 ад 03.11.2015 г.



1 комментарий по теме “Сколько платить за лишние квадратные метры?

  1. Мое мнение -полный абсурд с оплатой, если человек остался жить в квартире один… ну «отпилите лишние квадраты», площадь нам досталась с постройкой данной квартиры согласно Госпроекта. Следовательно надо новые проекты делать, для одиночки «конуру собачью», сиди и не тявкай, так получается ? Вот и корректность норм строительства…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *