Жители Юрово благодарят дорожников за состояние дорог в деревне

Общество Сельское хозяйство

У Юрава і пройдзеш, і праедзеш
Сёлетняя зіма шчодрая і на снег, і на адлігу, і на вятры, і на маразы. Таму праблем у дарожнай і камунальнай службаў, як кажуць, вышэй даху. Але, калі на даручаным участку працуе сумленны і працалюбівы работнік, дык любыя праблемы становяцца вырашальнымі. Пра гэта і нагадаў старэйшына вёскі Юрава А. Д. Лапавухаў. Ад імя жыхароў і гасцей вёскі Ануфрый Данілавіч перадае ўдзячныя словы дарожнай службе раёна, асабіста механізатару ДРБУ Аляксею Мядзведзеву, які адказвае за стан дарог у гэтай мясцовасці.
“Такое сёлета складанае надвор’е, а ў наша Юрава і пешшу пройдзеш, і на машыне праедзеш. Няма ў нас праблем ні з прадуктамі, ні з газам, ні з поштай, ні з хуткай дапамогай – любая машына пад’едзе да кожнай хаты, – расказаў старэйшына вёскі. – А ўсё – дзякуючы Аляксею Мядзведзеву. Гэта сапраўдны майстар сваёй справы. Пачысціць як след дарогу трэба ўмець: каб і раз’ехацца машынам, і развярнуцца. Аляксей усё робіць прафесійна. Да нас з Віцебска госці прыязджалі, гаварылі, што ў Юраве дарога лепш даглядаецца, чым у горадзе. Ад усіх вяскоўцаў кажам Аляксею  і ўсёй дарожнай службе вялікі дзякуй і жадаем поспехаў”.
Кіраўніцтва ДРБУ-204 пацвярджае, што Аляксей Мядзведзеў заслугоўвае ўхвальных слоў, бо заўжды адказна ставіцца да даручанай яму справы.
Падрыхтавала
Таццяна РАСТОЎСКАЯ.
Надрукавана ў №13 ад 18.02.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *