Наградами лучшим работникам отметили шумилинские строители профессиональный праздник

Новости Общество

Узнагароды лепшым будаўнікам

Напярэдадні Дня будаўнікоў у раённым цэнтры культуры прайшлі святочныя мерапрыемствы.

З надыходзячым прафесійным святам калектыў Шумілінскай ПМК-70 павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, які падкрэсліў, што работа ў будаўнікоў – пачэсная і ганаровая. «Ваша праца бачна ўсім, – падкрэсліў Мікалай Аляксеевіч. – Вось, напрыклад, перад абласнымі «Дажынкамі», што праходзілі ў нас у 2021 годзе, вы працавалі і на раённым цэнтры культуры – а сёння тут мерапрыемства ў ваш гонар. Зараз вы шчыруеце на Шумілінскай СШ № 2, у якую ходзяць і вашы дзеці. І такіх яскравых прыкладаў шмат». Мікалай Будневіч ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў уручыў дырэктару Шумілінскай ПМК-70 віншавальны адрас.

Мікалай Будневіч уручыў Ганаровыя граматы райвыканкама старшаму майстру Дзмітрыю Каралёву, тынкоўшчыку 4 разраду брыгадзіру Леаніду Братаву, вадзіцелю аўтамабіля 5 разраду Юрыю Ганчарову, Падзякі старшыні райвыканкама – вадзіцелю аўтамабіля 5 разраду Генадзю Камарову, электраманцёру па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання 4 разраду Дзмітрыю Ламаку, цесляру 4 разраду Міхаілу Піліпёнку.

Падчас мерапрыемства былі падведзены вынікі работы калектыву і пастаўлены задачы на будучыню. Дырэктар Шумілінскай ПМК-70 Ю. А. Крыўко выказаў словы ўдзячнасці ўсім працаўнікам за штодзённую няпростую працу і належнае выкананне сваіх працоўных абавязкаў. Шумілінскіх будаўнікоў добра ведаюць у вобласці: яны працуюць на аб’ектах Віцебска і Полацка, Гарадка і Бешанковіч, Ушач і Лепеля і інш. Іх работа сёлета адзначана на абласным узроўні: Граматамі Камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама ўз-нагароджаны цясляр 4 разраду Анатоль Шармуха і начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Лідзія Быкава.

Падчас урачыстасцяў кіраўнік прадпрыемства Аляксей Крыўко ўручыў граматы і падзякі арганізацыі лепшым працаўнікам.

Дапоўніў святочную атмасферу канцэрт, які падрыхтавалі будаўнікам артысты раённага цэнтра культуры.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *