#СпасибоМедикам

Молодёжь Общество

#СпасибоМедикам

У Беларусі праходзіць марафон у падтрымку медыкаў, арганізаваны Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі сумесна з РУП “Белпошта”. На мінулым тыдні да яго далучылася моладзь Шуміліншыны.


Актывісты раённай арганізацыі – студэнтка Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта Ганна Ворса, сакратар пярвічкі БРСМ эканаміст УП ЖКГ Вольга Шчамялёва разам з в. а. першага сакратара райкама Вікторыяй Бяляевай (на здымку) падпісалі два дзясяткі паштовак са шчырымі і цёплымі словамі ўдзячнасці ў адрас шумілінскіх медыкаў, тых, хто змагаецца за жыццё і здароўе нашых землякоў ва ўмовах пандэміі. Моладзь Шуміліншчыны, гаворыцца ў паштоўцы, выказвае Вам сваю вялікую ўдзячнасць за каласальную дапамогу, спагаду, якаснае лячэнне, урачэбную этыку і прафесіяналізм. Дзякуй вам за бясконцую дабрыню і цёплыя адносіны.
Як расказала Вікторыя Бяляева, да праекта могуць далучыцца ўсе жадаючыя. Для гэтага трэба спампаваць распрацаваныя эскізы паштовак на сайце “Моладзь Беларусі” (www.brsm.by) альбо зрабіць паштоўку самастойна, падпісаць і кінуць у паштовую скрыню. Да канца красавіка пры наяўнасці хэштэга #СпасибоМедикам пасланне бу-дзе адпраўлена бясплатна.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №31 ад 21.04.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *