Бледную поганку можно спутать с зелёной сыроежкой только один раз!

Безопасность Здоровье Общество

Бледная поганка

Не блытай паганку з сыраежкай!
Жнівень, верасень і, бывае яшчэ, кастрычнік — месяцы самыя грыбныя. Грыбы збіраць любяць многія. Прыгатаваныя з густам і правільна, яны займаюць прыстойнае месца на нашых абедзенных сталах. Аднак нельга забываць, што грыбы тояць у сабе небяспеку, асабліва ядавітыя і так званыя шкодныя. У нашай краіне такіх прыблізна 25 відаў.
Адзначым, за 2010 год у Беларусі аказана медыцынская дапамога 629 пацыентам з дыягназам “атручэнне грыбамі”. Не “маўчыць” такая статыстыка і сёлета: ужо аказана дапамога 100 пацыентам з атручэннем пасля ўжывання грыбоў. Дарэчы, смяротнасць пры атручэнні грыбамі складае ад 2 да 5%.
Грыбы — прадукт, які цяжка пераварваецца. Не рэкамендуецца есці грыбы цяжарным жанчынам і кормячым маці, іх наогул забараняецца даваць дзецям да 8 гадоў (незалежна ад спосабу і часу прыгатавання), грыбы могуць справакаваць абвастрэнне хранічных захворванняў пры гастрытах, халецыстытах, панкрэатытах, гепатытах і інш.
Найбольш цяжкія наступствы ад атручэнняў белай паганкай, пантэрным ці чырвоным мухаморам, іншымі грыбамі, якія захоўваюць свае яды нават пасля вымочвання, адварвання, сушкі, засолу, марынавання. Напрыклад, дастаткова праглынуць чвэрць шляпкі белай паганкі (самы ядавіты грыб!), каб выклікаць смяртэльныя атручэнні. Белую паганку блытаюць нярэдка з сыраежкай. На працягу 2-3 сутак з моманту атручэння змяненні ў стане хворага непрадказальныя. З’яўляюцца рвота, дыярэя, абязводжванне, усё гэта доўжыцца да 3 сутак, затым наступае фаза паражэння парэнхіматозных органаў. Перыяд аднаўлення  доўгі — 2-5 месяцаў.
Асноўныя прычыны атручэння грыбамі:
1. Не трэба блытаць грыбы па знешніх прыкметах: лісічка звычайная і лісічка несапраўдная, апенька асенняя і апенька несапраўдная.
2. Няправільны збор грыбоў. Грыб трэба разглядаць цалкам, нельга зразаць толькі шляпку, бо немагчыма выявіць тыповыя прыкметы ядавітага грыба: вяночак на ножцы, падобныя на мяшочак утварэнні на канцы ножкі.
3. Парушэнне тэхналогіі прыгатавання ўмоўнаядомых  грыбоў.
4. Ужыванне ў ежу хімічна забруджаных грыбоў (паглынаюць солі цяжкіх металаў, пестыцыды, радыёнукліды).
5. Ужыванне ў ежу “хворых” грыбоў. Пад уздзеяннем знешніх фактараў пераспелыя грыбы лёгка пашкоджваюцца і становяцца спажыўным асяроддзем для плесневых грыбкоў і патагенных мікраарганізмаў, якія аказваюць таксічнае дзеянне на арганізм чалавека.
Каб засцерагчы сябе ад атручэнняў грыбамі, трэба:
1. Збіраць толькі тыя грыбы, якія добра ведаем.
2. Нельга збіраць перарослыя грыбы, пашкоджаныя лічынкамі і плесняй.
3. Нельга збіраць грыбы бліз шасэйных дарог, хімічных камбінатаў, а таксама побач з палямі, якія ўгнойваюцца.
4. Пры зборы грыбоў трэба звяртаць увагу на форму грыба, знешнюю афарбоўку, колер і пах мякаці да зрэзу і пасля яго. Гэта дапамагае распазнаць ядавіты грыб.
5. Не браць у рукі грыбы, у якіх ядавітыя ўласцівасці. Асабліва гэта важна для дзяцей.
6. Нельга купляць на рынках грыбную ікру, грыбныя салаты, саленні з фрагментаў грыбоў, грыбныя кансервы, закрытыя крышкамі ў хатніх умовах.
7. Пры развіцці першых сімптомаў атручэння грыбамі (моташнасць, рвоты, шматразовы вадкі стул) трэба звяртацца за медыцынскай дапамогай.
8. Пры падазрэнні на атручэнне ядавітымі грыбамі першая медыцынская дапамога ўключае прамыванне страўніка, прыём актывіраванага вугалю або іншага энтэрасарбенту, прыём вадкасці.
В. БУРЭНЬ, галоўны ўрач “ДУ “Шумілінскі РЦГЭ”.
Надрукавана ў №72 ад 20.09.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *