Галина Гарбузова: «Людям нужны книги»

Актуалии Культура Общество

Мабільны бібліятэкар

Людзям патрэбны кнігі – у гэтым пераканана Галіна Уладзіміраўна Гарбузава. Жанчына працуе бібліятэкарам усё жыццё, а апошнія 10 год – у бібліёбусе. І яна дакладна ведае, што яе бібліятэка на калёсах – чаканы госць у любой вёсачцы.

“Бібліятэкі зачыняюцца, але людзей без кніг пакідаць нельга”, – упэўнена Галіна Уладзіміраўна. Яна збірае кнігі (стараецца, па магчымасці, выканаць заяўкі чытачоў) загружае іх у аўтобус і вязе ў вёскі. Распрацаваны 14 маршрутаў, некаторыя з якіх уключаюць і па 8 вёсак. Чытаюць не толькі кнігі, але і перыёдыку, не адмаўляюцца нават і ад не самых свежых экзэмпляраў.
Тут усё, як у сапраўднай бібліятэцы, – ад запаўнення фармуляра да парад бібліятэкара, што пачытаць. Адзінае, што не ты ідзеш у бібліятэку, а яна прыязджае да цябе. Галіна Уладзіміраўна кажа, што яе чытач – гэта часцей чалавек пажылы, а таму і тармозіць бібліёбус каля дома кожнага кліента.
Усяго ў бібліятэкара Г. У. Гарбузавай 500 чытальнікаў, за год яна робіць у сярэднім восем тысяч кнігавыдач, за месяц рэгіструе больш за 200 наведванняў. Вось такая арыфметыка, якая пацвярджае, што такая форма “ўзаемаадносін” з патэнцыяльнымі чытачамі апраўдвае сябе.
Вяскоўцы любяць і чакаюць свайго бібліятэкара, і не толькі з-за кніг. Галіна Уладзіміраўна шчыры суразмоўца, спагадлівы чалавек.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №72 ад 15.09.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *