Районные новости: лесники посчитали зверей в козьянских лесах

Актуалии Новости

Дом сямейнага тыпу
Дзіцячы дом сямейнага тыпу — прыстойны катэдж з гульнявой пляцоўкай, прысядзібным участкам — знойдзе прапіску ў мікрараёне СШ № 2, якраз цераз дарогу ад участковай амбулаторыі.
Падрадчык — ПМК-70. Асабняк мяркуецца здаць у верасні. Аб гэтым паведаміла рэдакцыі начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама З. А. Мясаедава. Сродкі выдзелены з інвестыцыйнага фонду, праўда, пад праект не хапае пакуль што 150 мільёнаў рублёў.
Мікалай БАРЫСАЎ.
Будаўніцтва
На прыватным прадпрыемстве “Ханзэ-Хольц”, як нам паведаміла галоўны бухгалтар І. А. Сідарэнка, асвоілі новы від прадукцыі –  шчытавыя панэлі, з якіх робяць дамы. Заказ на такія зборна-шчытавыя канструкцыі атрымалі з Глыбоцкага, Віцебскага, Суражскага і Шумілінскага лясгасаў.
Звяры
Работнікі лясгасу правялі зімовы ўлік звяроў у Казьянскай леса-паляўнічай гаспадарцы. Налічана больш за тысячу вавёрак, 570 дзікоў, 440 баброў, 200 казуль, 70 ліс, 5 мядзведзяў. А яшчэ ў лясах Казьяншчыны жывуць ваўкі, куніцы, барсукі, рысі, выдры, андатры, іншая жывёла.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №22 ад 25.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *