Мужчыны! Прыміце віншаванні ад жанчын

Общество

Мужчыны!
Прыміце віншаванні ад жанчын
Дзень абаронцаў Айчыны лічыцца ў нашай краіне ўсенародным святам – днём гонару, мужнасці і гераізму. У гэты дзень усе прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва чакаюць у свой адрас цёплых слоў. А жанчыны ўсяляк імкнуцца парадаваць сваіх мужчын.
Спецыяльна да Дня абаронцаў Айчыны жанчыны Шуміліна падрыхтавалі віншаванні для сваіх бацькоў, братоў, сыноў, дзядуляў, сяброў, калег.

Аня Сарокіна, 6 год:
– Віншую ўсіх хлопчыкаў са святам! Жадаю быць самымі моцнымі і смелымі, выхаванымі і разумнымі. Каб усе мары спраўдзіліся!
Ірына Кісялевіч,
загадчык аддзела загса:
– Сапраўдная абарона – гэта не толькі барацьба са зброяй у руках, але і ўменне проста шанаваць, аберагаць і памнажаць усё тое, што сапраўды дорага. Я шчыра жадаю заўсёды быць абаронцамі свайго сямейнага шчасця і хатняга ачага, які з любоўю запалілі для вас вашы жанчыны.
Наталля Голуб,
інспектар ДАІ:
– Усе дарогі ў вашым падначаленні. І хай на гэтых дарогах не будзе ні перашкод, ні ворагаў, ні цяжкасцяў. Жадаю вам мужна пераадольваць любыя адлегласці, заўсёды прытрымлівацца маршрутаў поспехаў і ўдачы! І заўсёды вяртацца дадому – туды, дзе вас любяць і чакаюць.
Святлана Бараноўская,
трэнер:
– Дзякуй вам за смеласць, адказнасць, надзейнасць. Мы цэнім ўсё, што вы для нас робіце! І вельмі ганарымся вамі, бо за вашымі шырокімі спінамі нам нічога не страшна!
Алена Карпушэнка,
журналіст:
– Я жадаю, каб вы як мага часцей былі на старонках раённай газеты героямі рубрык «Чалавек года», «Імі ганарыцца краіна!», «Мужчынская справа», «Прафесіянал» і іншых. І ніколі не траплялі ў рубрыкі «Крымінал», «З залы суда», «Іх вышуквае міліцыя»… Дзякуй за тое, што вы ёсць, заўсёды побач і робіце нас шчаслівымі!
Лідзія Суханава,
урач-педыятр:
– Жадаю моцнага здароўя вам і ўсім вашым сем’ям! Даўгалецця і дастатку! Магчымасцяў і перспектыў! Рабіце ўчынкі, якія вартыя сапраўдных мужчын!
Святлана Сталярова,
індывідуальны прадпрымальнік:
– Дарагія мужчыны! Шчыра віншую вас са святам мужных і адважных людзей! Жадаю сілы духу, бадзёрасці, поспехаў у справах. Будзьце заўсёды надзейнай апорай для сваіх родных і блізкіх.
Іна Данілава, выхавальнік:
– Жадаю вам пазітыву і добрага настрою! Будзьце здаровыя і шчаслівыя! Мы, жанчыны, вас вельмі любім!
Я далучаюся да ўсіх цёплых слоў і жадаю нашым мужчынам моцнага здароўя, сямейнай утульнасці і новых перамог! Заўсёды заставайцеся рашучымі, абачлівымі і патрэбнымі!
Са святам вас!
Вольга КОЦІКАВА,
няштатны карэспандэнт.
Апублікавана ў №14 ад 21.02.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *