День инвалида провели в Шумилинском ГДК

Культура Общество

Выступает "Сябрына" из Кордонского сельского клуба (Шумилинский район)

Моцныя, калі разам
У бясконцай мітусяніне жыцця, у паўсядзённых клопатах мы часам не заўважаем тых, каму так патрэбна наша разуменне і падтрымка. Напэўна, для таго, каб кожны з нас мог спыніцца, азірнуцца, працягнуць руку дапамогі, Генеральная асамблея ААН дзевяць гадоў таму выступіла ініцыятарам правядзення Дня інвалідаў. Дня павагі да людзей, якія штодзень пераадольваюць усялякія жыццёвыя цяжкасці, а часам яшчэ і падтрымліваюць іншых.
Такіх людзей у нашым раёне многа, падкрэсліў у сваім выступленні падчас мерапрыемства да Дня інвалідаў у Доме культуры намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў. Інвалідаў у нашым раёне налічваецца 946 чалавек, у тым ліку 452 жанчыны і 44 дзіцяці.
Гэтыя людзі ведаюць цану кожнаму пражытаму дню, умеюць цаніць дабрыню, не зважаць на паўсядзённыя дробязі. У гэты дзень сабраліся ў Доме культуры сабраліся людзі з абмежаванымі магчымасцямі не толькі з райцэнтра, але і з Обалі, Светласельскага, Дабеі, Слабады і іншых вёсак раёна.
“Калі мы разам – мы моцныя, – адзначыла ў сваім выступленні старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў Л. М. Нагібава. – Сабраліся вось сёння і зрабілі самі сабе са-праўднае свята. Давайце і надалей дзяліцца радасцямі і ўдачамі”.
Работнікі Дома культуры і яго самадзейныя артысты, а таксама ансамбль “Славяначка” Кардонскага сельскага клуба (на здымку) падарылі прысутным цікавы канцэрт і гульнявую праграму “Уся справа ў капелюшы”.
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Надрукавана ў №94 ад 06.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *